№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сталі вядомыя чатыры фіналісты Ганкураўскай прэміі

31 кастрычніка 2012

Сталі вядомыя чатыры фіналісты Ганкураўскай прэміі
Імі сталі Патрык Дэвіль з “Peste et choléra” (“Чума і халера”), Жаэль Дыкер з “La Vérité sur l'affaire Harry Québert” (“Праўда пра справу Ары Кебер”), Жэром Ферары з “Le Sermon sur la chute de Rome” (“Казань пра падзенне Рыма”) і Лінда Ле з “Lame de fond” (“Шквал”).

Фіналістаў абвясцілі на франкамоўным кніжным кірмашы, які цяпер праходзіць у Бейруце, нягледзячы на ​​беспарадкі, якія працягваюцца ў Ліване.

“Нашае рашэнне абвясціць фіналістаў тут, у Бейруце, ёсць сімвалам падтрымкі ўсіх франкафонаў і гэтага кніжнага кірмашу”, — сказаў П’ер Асулен, сябра журы. На цырымонію абвяшчэння прыбыла і 92-гадовая Эдмон Шарль Ру, старшыня журы.

На просьбу намякнуць, хто стане пераможцам, П’ер Асулен адказаў:

“Я ўжо назваў сваіх улюбёнцаў у сябе ў блогу, але гульні — гэта не факты. Сапраўды, хіба можна ведаць пераможцу за некалькі хвілін да абвяшчэння?”

Традыцыйна фіналіста прэміі абвесцяць 7 лістапада ў Парыжы, у рэстаране Друан. Хоць грашовы эквівалент прэміі складае толькі 10 еўра, яе атрыманне ператварае кнігу-пераможцу ў бэстсэлер. Летась гэта была дэбютная кніга Алексіса Жэні “Французскае мастацтва вайны”, якую прадалі накладам 400 тысяч асобнікаў.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

485