№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску пройдзе фестываль Януша Корчака

16 лістапада 2012

У Мінску пройдзе фестываль Януша Корчака
Гэтае выданне — абноўленыя і дапоўненыя пераклады кніг “Кароль Мацюсь Першы” (пераклала Ядвіга Бяганская) і “Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве” (пераклаў Уладзімір Васілевіч), а таксама першае беларускае выданне кнігі “Кайтусь-чарадзей” (пераклала Марына Шода). Ілюстрацыі да трохтомніка зрабіла мастачка Настасся Атраховіч.

Таксама ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў, звязаных з імем пісьменніка.







24 лістапада (субота) у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” і кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) пройдзе дзіцячы ранішнік “Кароль Мацюсь назаўжды”.

У праграме:
- прагляд урыўкаў польскага мюзікла “Януш Корчак”;
- мастацкія чытанні пра прыгоды караля Мацюся і Кайтуся-чарадзея ад акторкі Ганны Хітрык;
- пачастунак для дзяцей.

Вядоўца ранішніка — Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 14-й.

Уваход вольны.

27 і 29 лістапада ў другім корпусе гатэля “Мінск” (пр. Незалежнасці, 11), у навучальнай зале №609, адбудуцца адкрытыя лекцыі па гісторыі педагогікі і дзейнасці Януша Корчака з удзелам прафесара Анджэя Яноўскага.

Мадэратарка — Інэса Кур’ян.

Пачатак абедзвюх лекцыяў у 18.30.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

28 лістапада (серада) творы Януша Корчака прэзентуюць студэнтам педуніверсітэта імя Максіма Танка (Савецкая, 18, актавая зала, другі паверх). У імпрэзе возьме ўдзел польскі прафесар педагогікі Анджэй Яноўскі, перакладчыкі Інэса Кур’ян і Уладзімір Васілевіч, а таксама нашчадкі перакладчыцы Ядвігі Бяганскай.

Вядоўца імпрэзы — Марына Шода.

Пачатак аб 11-й.

Януш Корчак — доктар, педагог, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч, афіцэр польскага войска. Педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей. У якасці дырэктара дзіцячага дому стварыў, між іншым, дзіцячы сяброўскі суд, у якім дзеці самі разглядалі свае справы і маглі прыцягваць да суду сваіх выхавальнікаў.

Корчак заснаваў першы педагагічны часопіс, які змяшчаў матэрыялы, дасланыя дзецьмі, і разлічаныя галоўным чынам на юнага чытача — “Малы агляд” (Mały Przegląd). Ён быў адным з пачынальнікаў даследаванняў у галіне развіцця і псіхалогіі дзіцяці, а таксама выхаваўчай дыягностыкі.

Польскі габрэй, ён усё жыццё казаў пра сваю прыналежнасць да абодвух народаў.

Чытайце таксама

825