№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ад раку памёр аўтар “Асінай фабрыкі”

9 чэрвеня 2013

Ад раку памёр аўтар “Асінай фабрыкі”
У красавіку Бэнкс расказаў, што хворы на рак жоўцевага пухіра. Дактары прагназавалі, што захворванне не дазволіць пісьменніку пражыць даўжэй за год.

Выдавец Бэнкса адзначыў, што пісьменнік “быў незаменнай часткай літаратурнага свету”.

Ен Бэнкc, адзін з найбольш вядомых брытанскіх аўтараў сучаснасці, дэбютаваў у сярэдзіне 1980-х, апублікаваўшы раманы “Асіная фабрыка” (The Wasp Factory), “Крокі па шкле” (Walking On The Glass), “Мост” (The Bridge) і “Вуліца адчаю” (Espedair Street).

Апошняй кнігай Бэнкса стаў раман “Каменяломня” (The Quarry), які павінен выйсці ў Вялікабрытаніі 20 чэрвеня 2013.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

499