№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Можа быць адкрытая справа аб беатыфікацыі Чэстэртана

14 жніўня 2013

Можа быць адкрытая справа аб беатыфікацыі Чэстэртана
На канферэнцыі Амерыканскага чэстэртанаўскага таварыства 1 жніўня было абвешчана, што біскуп Пітэр Дойл з Нортхэмптана “спачувальна” ставіцца да гэтай задумы і цяпер шукае святара, які мог бы заняцца папярэднім зборам звестак, неабходных для адкрыцця справы аб беатыфікацыі пісьменніка. Заява, зробленая прэзідэнтам таварыства Дэйлам Алкуістам, выклікала авацыі.

Справы такога кшталту могуць разглядацца доўгія гады і не заўсёды завяршаюцца поспехам. На першым этапе збіраюцца доказы гераічных цнотаў кандыдата. Алкуіст сцвярджае, што ў Чэстэртана яны былі: “Апісанні Чэстэртана заўсёды выяўляюць яго вельмі радасным, ціхмяным і добрым, так што гэта прыцягвала ўсіх, уключаючы яго інтэлектуальных праціўнікаў. Тыя, хто рэзка не пагаджаўся з Чэстэртанам па тэме спрэчак, цягнуліся да яго асабіста дзякуючы ягонай дабрыні”.

Між іншым, цяперашні Папа Рымскі Францішак да свайго абрання, яшчэ ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса, быў сябрам ганаровай камісіі канферэнцыі Аргентынскага чэстэртанаўскага таварыства і зацвердзіў па просьбе вернікаў тэкст прыватнай малітвы аб кананізацыі Чэстэртана.
паводле Catholic News Agency

Чытайце таксама

364