№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганкураўскую прэмію далі за раман пра лёс салдат Першай сусветнай

6 лістапада 2013

Ганкураўскую прэмію далі за раман пра лёс салдат Першай сусветнай
62-гадовы П’ер Леметр напісаў пяць раманаў, за якія ён атрымаў каля 10 розных прэмій. Ён таксама вядомы як сцэнарыст тэлевізійных фільмаў.

Ганкураўскую прэмію ўручаюць з 1903 году. Пераможцаў выбірае журы з 10 чалавек падчас вячэры ў парыжскім рэстаране “Друан”. Памер узнагароды складае ўсяго 10 еўра, аднак найбольшую каштоўнасць для лаўрэатаў уяўляе тое, што іх кніга будзе выпушчаная вялікім накладам. Летась прэмію ўручылі Жэрому Ферары за кнігу “Казань пра падзенне Рыму”.

У гэты ж дзень уручылі прэмію Рэнадо, якая лічыцца другой па значнасці літаратурнай прэміяй Францыі. Сёлета яе лаўрэатам стаў Ян Муа, які раней, у 1996 годзе, атрымаў Ганкураўскую прэмію. Сёлета яго ўзнагародзілі за 1200-старонкавую кнігу “Нараджэнне”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
268