№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Галоўныя французскія прэміі — за “Казань пра падзенне Рыму” і “Дзеву Марыю Нільскую”

8 лістапада 2012

Галоўныя французскія прэміі — за “Казань пра падзенне Рыму” і “Дзеву Марыю Нільскую”
Жэром Ферары нарадзіўся ў 1968 годзе. Цяпер ён выкладае філасофію ў французскім ліцэі ў Абу-Дабі. Яго супернікамі ў барацьбе за прэмію былі Патрык Дэвіль з Peste et choléra (“Чума і халера”), Жаэль Дыкер з La Vérité sur l'affaire Harry Québert (“Праўда пра справу Ары Кебер”) і Лінда Ле з Lame de fond (“Шквал”).

Ганкураўская прэмія ўручаецца з 1903 году; яе памер звычайна чыста сімвалічны (цяпер — 10 еўра), аднак прысуджэнне выводзіць раман-пераможцу ў бэстсэлеры. За год да Ферары лаўрэатам стаў Алексіс Жэні.

Па традыцыі ў адзін дзень Ганкураўскай у Францыі ўручаюць прэмію Рэнадо, якая шмат у чым і дапаўняе, і парадыюе першую. Сёлета яе лаўрэатам назвалі ўраджэнку Руанды Схаластык Мукасонга за раман “Дзева Марыя Нільская”. Леташнім пераможцам прэміі быў Эмануэль Карэр з раманам пра Эдуарда Лімонава “Лімонаў”.

На фота — Жэром Ферары.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

410