№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вацлаў Гавал атрымаў прэмію Кафкі

9 чэрвеня 2010

Вацлаў Гавал атрымаў прэмію Кафкі
Прафесійнае журы ў складзе Джона Колдэра, Петэра Демеца, Марыяны Груберовай, Олдржыха Крала, Курта Кралопа, Марсэля Райха-Раніцкага, Іржы Странскага і Ганса Дытэра Цымермана абрала дзесятага лаўрэата прэміі ў гэты панядзелак у Празе.

Прэмію Франца Кафкі, заснаваную ў 2001 годзе Таварыставам Ф. Кафкі, уручаюць аўтарам за творы выключнай мастацкай якасці, адрасаваныя чытачам незалежна ад іх паходжання, нацыянальнасці і культуры, як і творы самога Кафкі. У розныя гады яе ўладальнікамі былі Філіп Рот, Іван Кліма, Эльфрыда Елінэк і Гаральд Пінтэр, Харукі Муракамі, Іў Банфуа. Двойчы – у выпадку Эльфрыды Елінэк і Гаральда Пінтэра – журы высока ацаніла будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Лаўрэаты атрымліваюць статуэтку, якая ўяўляе сабой паменшаную мадэль помніка Францу Кафку ў Празе, а таксама грашовую ўзнагароду ў памеры 10 тысяч даляраў.

Пра асобу Вацлава Гаўла можна пачытаць тут.
паводле hn.ihned.cz

Чытайце таксама

326