№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ганкура далі Ўэльбэку

8 лістапада 2010

Ганкура далі Ўэльбэку
Раман “Мапа і тэрыторыя” апавядае пра жыццё мастака Жэда Мартэна.

52-гадовы пісьменнік быў двойчы блізкі да атрымання Ганкураўскай прэміі – у 1998 і 2005 гадах за раманы "Элементарныя часцінкі" і "Магчымасць выспы", аднак журы аддало перавагу іншым прэтэндэнтам.

Ганкураўская прэмія – самая прэстыжная літаратурная прэмія Францыі за найлепшы раман, названая ў гонар братоў Ганкураў. Яна прысуджаецца па выніках галасавання сябраў Ганкураўскай акадэміі на спецыяльнай вячэры ў парыжскім рэстаране "Друан". Прэмію ўручаюць штогод пачынаючы з 1903. Памер яе сімвалічны (цяпер час ён складае дзесяць еўра), аднак, як правіла, прысуджэнне прэміі істотна павялічвае продажы рамана-пераможцы і вылучае яго аўтара ў першыя шэрагі французскай літаратуры.

У Акадэмію Ганкураў ўваходзяць дзесяць самых вядомых літаратараў Францыі, якія атрымліваюць сімвалічную плату – 60 франкаў у год. Кожны сябра Акадэміі мае толькі адзін голас і можа аддаць яго толькі за адну кнігу. Прэзідэнт Акадэміі мае два галасы. Сябрамі Ганкураўскай акадэміі ў розны час былі пісьменнікі Альфонс Дадэ, Жуль Рэнар, Эрве Базэн, Луі Арагон і іншыя.

Паводле статуту Ганкураўскай прэміі, яна можа быць прысуджаная аўтару толькі адзін раз у жыцці. Адзінае выключэнне – пісьменнік Рамэн Гары. Першы раз ён стаў лаўрэатам у 1956, а праз 19 гадоў ізноў атрымаў прэмію пад іменем Эміля Ажара. Літаратурная містыфікацыя Гары была раскрытая ўжо пасля прысуджэння прэміі Ажару.

Летась уладальнікам Ганкура была Мары Ндзьяй за раман "Тры моцныя жанчыны".
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
203