№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Рускага Букера” далі Алене Калядзінай

3 снежня 2010

“Рускага Букера” далі Алене Калядзінай
У шорт-ліст “Рускага Букера” ў 2010 годзе ўваходзілі:

  • Алег Заянчкоўскі – “Счастье возможно”;
  • Андрэй Іваноў – “Путешествие Ханумана на Лолланд”;
  • Марыям Петрасян – “Дом, в котором...”;
  • Герман Садулаеў – “Шалинский рейд”;
  • Маргарыта Хемлін – “Клоцвог”.


У журы “Рускага Букера” ўвайшлі пісьменнікі Руслан Кірэеў (старшыня) і Валерый Папоў, крытыкі Марына Абашава і Марыя Рэмізава, рэжысёр і сцэнарыст Вадзім Абдрашытаў.

Сёлета на прэмію “Рускі Букер” 47 выдавецтваў, 9 часопісаў, 4 універсітэты і 11 бібліятэк вылучылі 95 твораў, з якіх у конкурсе ўдзельнічалі 24.

Лаўрэатам 2009 году стала Алена Чыжова, аўтар рамана “Время женщин”.

Варта адзначыць, што сам раман і яго ўваходжанне ў доўгі і кароткі спісы прэміі неадназначна ацэньваецца расійскімі крытыкамі. Так, газета “Коммерсантъ” наступным чынам ахарактарызавала вынікі прэміі: “Гэта, безумоўна, скандальны выбар. Нават тое, што гэты “непісьменны як у гістарычным, так і ў эратычным дачыненні” твор увайшоў ў шорт-ліст паважанай літаратурнай прэміі, многім прадстаўнікам літаратурнай грамадскасці падалося абразлівым. <…> Аддаючы прэмію “Крыжу”, сябры журы не маглі не ўсведамляць, што гэты крок абавязкова будзе расцэнены як знакавы ці хоць бы значны. Самая простая разгадка гэтага жэсту: прэмія проста надакучыла сваім стваральнікам, да таго ж сёлета завяршаецца пяцігадовы кантракт Букераўскага камітэта са спонсарам – кампаніяй BP. Так што, магчыма, трыюмф “Крыжа” – гэта проста спосаб сказаць: “Ды гары яно ўсё гарам”.

Пазнаёміцца з раманам у інтэрнэце можна тут.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

291