№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Angelus'а атрымала кніга пра А. Міцкевіча і Ю. Славацкага

7 снежня 2010

Angelus'а атрымала кніга пра А. Міцкевіча і Ю. Славацкага
Узнагарода была ўручаная падчас цырымоніі ў Музычным тэатры Капітоль ва Уроцлаве. Шпіро, які асабіста атрымаў статуэтку Angelus і чэк на 150 тысяч злотых, падзякаваў перакладчыцы рамана Эльжбэце Цэгельскай і выдавецтву W.A.B., якое адважылася апублікаваць кнігу. Эльжбэта Цэгельска ўжо другі раз за гісторыю Angelus была ўзнагароджаная прэміяй для перакладчыка ў памеры 20 тысячаў злотых.

Сёлета ў фінале прэміі ўпершыню пераважалі кнігі польскіх аўтараў. Намінантамі на галоўны прыз былі кнігі "Achtung! Banditen!" Войцеха Альбіньскага, "Крумкач" Яцка Дукая, "Апошні рапарт" Збігнева Кручыньскага і "Гадо і ягоны цень" Антонія Лібэры.

Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы Angelus прысуджаецца за найлепшыя кнігі, выдадзеныя на польскай мове ў папярэднім годзе. Выдаўцы могуць прадставіць творы жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай Еўропы. Узнагародай служыць статуэтка Angelus, выкананая Эвай Расана, і чэк на 150 тысяч. злотых.

"Месіі" – гэта гісторыя аб польскай эміграцыі 40-х гадоў ХІХ стагоддзя, заснаваная на ўспамінах і аўтэнтычных лістах. Сярод іншага ў творы выпісаныя партрэты Тавяньскага, Міцкевіча і Славацкага.

Дарэчы, летась у лік фіналістаў прэміі Angelus трапіў і беларус Ігар Бабкоў з перакладам свайго рамана "Адам Клакоцкі і яго цені".
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Выйшаў поўны беларускі пераклад "Прыгод барона Мюнхгаўзэна"

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе…

іншыя навіны
141