№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Іране п’есу Ібсэна забаранілі “за геданізм”

14 студзеня 2011

У Іране п’есу Ібсэна забаранілі “за геданізм”
Галоўныя героі п'есы нарвежскага драматурга – маладая жанчына Геда Габлер, яе муж, навуковец, і яшчэ адзін мужчына, пісьменнік. Вобраз галоўнай гераіні гэтай п'есы лічыцца адным з самых складаных і цікавых у сусветным тэатры, нярэдка яе параўноўваюць з Гамлетам Шэкспіра.

Далатабадзі заявіў, што п'еса была праблемнай "як з канцэптуальнага пункту гледжання, так і ў тым, што датычыць яе пастаноўкі". Паводле яго словаў, культурнае жыццё Тэгерана мае патрэбу ў "аздараўленні". Для гэтага пры пракуратуры быў створаны спецыяльны камітэт.

Як адзначае агенцтва, гэтая забарона адлюстроўвае агульную супярэчлівую сітуацыю з мастацтвамі ў Іране, дзе вельмі строга выконваюцца законы шарыяту. За апошнія некалькі месяцаў некаторыя высокапастаўленыя іранскія палітыкі выступілі не толькі супраць жорсткіх абмежаванняў у сферы мастацтва, але і ў цэлым супраць палітыкі, якая праводзіцца Махмудам Ахмадзінежадам.

Барацьба з культурным уплывам Захаду вядзецца ў Іране не толькі ў тэатры, але і ў літаратуры і музыцы. Так, увесну 2009 году ў горадзе Шыраза 100 наведвальнікаў рок-канцэрту былі арыштаваныя па абвінавачанні ў сатанізме, а нядаўна ўлады краіны ўвялі забарону на публікацыю кніг вядомага бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

361