№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручылі літаратурную прэмію “Дэбют”

22 сакавіка 2011

Уручылі літаратурную прэмію “Дэбют”
У намінацыі “Паэзія” лаўрэатам стаў Віталь Рыжкоў за зборнік паэзіі “Дзверы, замкнёныя на ключы” (Мінск, “Логвінаў”), у намінацыі “Проза” — Наталка Харытанюк за кнігу “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката” (Мінск, “Логвінаў”), у намінацыі “Мастацкі пераклад” — дзве перакладчыцы са шведскай: Наста Лабада за кнігу Тувэ Янсан “Маленькія тролі і вялікая паводка” (Мінск, “Зміцер Колас”) і Вольга Цвірка за кнігу Мікаэля Ніэмі “Папулярная музыка з Вітулы” (Мінск, “Логвінаў”).


Лявон Баршчэўскі і Вольга Цвірка


Наста Лабада

Да разгляду журы прымаліся дэбютныя кнігі, напісаныя па-беларуску аўтарамі ва ўзросце да 35 гадоў і выдадзеныя на працягу 2010 году, а таксама грунтоўныя часопісныя і газетныя публікацыі.

Старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч выказаў надзею, што прэмія стане штогадовай і будзе ўручацца ў тых жанрах, у якіх працаваў Багдановіч.

Удзельнікі вечарыны ўшанавалі памяць філосафа, выкладчыка, энцыклапедыста і выдаўца Аляксандра Грыцанава, які пайшоў з жыцця 21 сакавіка.

Глядзіце таксама:

Фотарэпартаж на budzma.org

Шорт-ліст прэміі “Дэбют”
паводле фота budzma.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
333