№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мяўмарфоза: герой Франца Кафкі ператварыўся ў кацяня

5 траўня 2011

Мяўмарфоза: герой Франца Кафкі ператварыўся ў кацяня
Гэтым разам выдавецтва апублікуе кнігу, заснаваную на апавяданні Франца Кафкі “Метамарфоза” (Die Verwandlung). Аўтар кнігі, што піша пад псеўданімам Колрыдж Кук, паяднаў “Метамарфозу” са сваім уласным тэкстам. Кніга пад назвай “Мяўмарфоза” (Meowmorphosis) паступіць у продаж ужо на наступным тыдні.

У “Мяўмарфозе” коміваяжор Грэгар Замза, прачнуўшыся раніцай, выяўляе, што ператварыўся не ў гідкае насякомае, а ў кацяня.

Сям'я Грэгара прызнае, што ён цяпер “мілашка”, аднак, як і ў творы Кафкі, сваякоў маладога чалавека хвалюе страта галоўнай крыніцы даходу. Як можа Грэгар надаваць так шмат увагі клубку нітак, задаюцца пытаннем сваякі кацяняці-Грэгара.

У выдавецтве намякнулі, што, магчыма, Грэгар Замза здолее збегчы з дому сваіх бацькоў, а таксама паабяцалі, што ў кнізе будзе паказаны “сакрэтны каціны бок жыцця самога Кафкі”.

У 2009 годзе выдавецтва Quirk Books апублікавала раман Сэта Грэма-Сміта “Пыха і перадузятасць і зомбі”, які паяднаў у сабе раман Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”, надрукаваны ў пачатку XIX стагоддзя, з элементамі зомбі-хорару і ўсходніх адзінаборстваў. Кніга сталася вельмі паспяховай, і за ёй услед выйшлі новыя “мутанты”: “Андроід Карэніна” і “Пачуццё і пачуццёвасць і марскія пачвары”. У іншых выдавецтвах таксама пачалі выходзіць падобныя кнігі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

318