№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Букера-2011 атрымаў Джуліян Барнс

19 кастрычніка 2011

Букера-2011 атрымаў Джуліян Барнс
Летась уладальнікам “Букера” стаў брытанскі пісьменнік Говард Джэйкабсан за раман “Праблема Фінклера”.

У мінулым творы Барнса тройчы ўваходзілі ў шорт-ліст Букера — “Папугай Флабэра” (Flaubert's Parrot, 1984), “Англія, Англія” (England, England, 1998) і “Артур і Джордж” (Arthur & George, 2005).

Яго першы за шэсць гадоў раман выйшаў у пачатку жніўня 2011 і імгненна зрабіўся бэстсэлерам.

Герой кнігі — на першы погляд нічым не адметны чалавек — атрымлівае напамін пра падзеі далёкага мінулага і разумее, што яго памяць хавала ад яго самае галоўнае.

“Трагедыя, схаваная ў гэтым звычайным жыцці, надзвычай глыбокая, яна выклікае ў героя такія моцныя перажыванні, што ён можа супрацьстаяць ёй, толькі ўсляпую выхопліваючы абрыўкі ўспамінаў”, — кажа адна з суддзяў, пісьменніца і літаратурны крытык Габі Вуд.

У шорт-ліст Букераўскай прэміі за 2011 год, акрамя Джуліяна Барнса, які адразу ж быў прызнаны галоўным фаварытам, уваходзілі брытанцы Кэрал Бірч, Стывен Келман, А. Д. Мілер і двое канадцаў — Патрык дэ Віт і Эсі Эдугян.

З дня апублікавання шорт-ліста агульны наклад шасці раманаў, якія ў яго ўваходзяць, дасягнуў 37 500 асобнікаў, што зрабіла шорт-ліст гэтага году самым папулярным у гісторыі Букера.

На беларускую мову перакладзеныя два творы Джуліяна Барнса: апавяданне “Адзін з іх” (“Крыніца”, №2 (39), 1998, пер. В. Дрозд) і эсэ “Цішыня” ("Класікі і сучаснікі: Актуальныя праблемы даследавання ангельскамоўных літаратураў", вып. 7, 2008, пер. К. Чабай).

Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагародаў у свеце ангельскай літаратуры. Яна прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі або Зімбабвэ, за напісаны па-ангельску раман. Упершыню прэмія была ўручаная ў 1969 годзе. Пераможца атрымлівае чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Некаторыя ўладальнікі “Букера” пазней атрымлівалі Нобелеўскую прэмію.

Чытайце таксама

616