№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У кароткім спісе міжнароднай літаратурнай прэміі Angelus — дзве беларускі

19 кастрычніка 2011

У кароткім спісе міжнароднай літаратурнай прэміі Angelus — дзве беларускі
Акрамя беларускіх аўтарак у кароткі спіс прэтэндэнтаў на статуэтку Angelus і 150 тысяч злотых трапілі кнігі Ені Эрпенбека (Германія), Драга Янчара (Славенія), Ісмаіла Кадарэ (Албанія), Марыі Маціяс (Украіна) і Войцеха Тохмана (Польшча).

Усяго да разгляду журы сёлета было прадстаўлена 52 аўтары.

Пераможца сёлетняй літаратурнай прэміі Angelus будзе названы 3 снежня ў Вроцлаве.

Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы Angelus прысуджаецца за найлепшыя кнігі, выдадзеныя па-польску. Выдаўцы могуць прадставіць творы жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай Еўропы. Прыз складаецца са статуэткі Angelus і чэка на 150 тысяч злотых. Узнагароду таксама атрымлівае перакладчык у памеры 20 тысяч злотых.

Беларуская кніга ўжо трапляла ў кароткі спіс намінантаў на Angelus: у 2009 фіналістам быў названы раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і яго цені”.
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

531