№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Амерыцы выйшла першая афіцыйная біяграфія Вонэгута

10 лістапада 2011

У Амерыцы выйшла першая афіцыйная біяграфія Вонэгута
Напісаць кнігу пра Вонэгута Чарлз Шылдс задумаў яшчэ пры жыцці пісьменніка — у 2006 годзе. На ліст з такой прапановай Вонэгут спачатку адказаў адмовай, аднак Шылдс здолеў прадэманстраваць яму, наколькі ён захоплены абранай тэмай і наколькі сур'ёзна да яе падыходзіць, таму канчатковым адказам пісьменніка стала нешматслоўнае, але нашмта больш станоўчае “O.K.” Увесь 2007 год Шылдс размаўляў з Вонэгутам і атрымаў доступ да яго архіву; у тым жа годзе пісьменнік памёр.

Шылдс сам без лішняй сціпласці характарызуе сваю кнігу як “усёабдымную біяграфію экстраардынарнай асобы”. Выпусціла яе выдавецтва Henry Holt&Company. Яна з'явілася на амерыканскіх паліцах учора, 8 лістапада.

Раман Вонэгута “Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак”, перакладзены на беларускую мову Паўлам Касцюкевічам, выйшаў у 2010 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

414