№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Вялікую кнігу” атрымаў Міхаіл Шышкін

30 лістапада 2011

“Вялікую кнігу” атрымаў Міхаіл Шышкін
Другую прэмію атрымаў Уладзімір Сарокін за аповесць “Метель”, трэцюю — Дзмітрый Быкаў за раман “Остромов, или Ученик чародея”.

Спецыяльны прыз “За гонар і годнасць” прысуджаны Фазілю Іскандэру.

Акрамя таго, фіналістамі сёлета былі:

● Юрый Арабаў “Орлеан”;
● Юрый Буйда “Синяя кровь”;
● Дзмітрый Данілаў “Горизонтальное положение”;
● Сяргей Кузняцоў “Хоровод воды”;
● Вольга Слаўнікава “Лёгкая голова”;
● Аляксей Слапоўскі “Большая книга перемен”;
● Сяргей Салавух “Игра в ящик”.


Пераможцамі народнага галасавання на сайце літаратурнай прэміі “Вялікая кніга”, якое завяршылася ў ноч з 22 на 23 лістапада, сталі творы Міхаіла Шышкіна, Дзмітрыя Быкава і Юрыя Буйды.

Агульны прызавы фонд “Вялікай кнігі” ў 2011 годзе складае 5,5 млн расійскіх рублёў. Памер першай прэміі — 3 млн рублёў, другой — 1,5 млн рублёў, трэцяй — 1 млн рублёў.

Прэмія “Вялікая кніга” была заснаваная ў 2005 годзе “з мэтай пошуку і заахвочвання аўтараў літаратурных твораў, здольных зрабіць істотны ўнёсак у мастацкую культуру Расіі, павышэння сацыяльнай значнасці сучаснай рускай літаратуры, прыцягнення да яе чытацкай і грамадскай увагі”.

На атрыманне прэміі вылучаюцца творы, напісаныя на рускай мове, і аўтарскія пераклады твораў, першапачаткова напісаных на іншых мовах.

Летась прэміі атрымалі Павел Басінскі за даследаванне “Лев Толстой: бегство из рая”, Аляксандр Ілічэўскі за раман “Перс” і Віктар Пялевін за “t”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

509