№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанскія паэты пакідаюць шорт-ліст прэміі Т. С. Эліята

12 снежня 2011

Брытанскія паэты пакідаюць шорт-ліст прэміі Т. С. Эліята
Абодва паэты выступілі супраць новага фундатара прэміі — інвестыцыйнай кампаніі Aurum Funds, дзейнасць якой, паводле словаў Освальд і Кінсэлы, супярэчыць іх палітычным і этычным поглядам. Аўстраліец выказаў шкадаванне, што адмовіўся ад барацьбы за прэмію ў такі цяжкі для яе арганізатараў момант.

Брытанскае паэтычнае грамадства Poetry Book Society, якое заснавала прэмію Эліята ў 1993 годзе, у 2011-м страціла дзяржаўнае фінансаванне і было вымушанае шукаць новага фундатара. Poetry Book Society заключыла трохгадовы кантракт з Aurum Funds, што і выклікала незадавальненне намінантаў. Кінсэла адзначыў, што яго бянтэжыць сам факт наяўнасці фундатара ў выглядзе хэдж-фонду, які ўяўляе сабой “скрайнюю форму капіталізму”.

Пры гэтым, як адзначае The Daily Telegraph, абодва паэты не звярнулі ўвагі на тое, што Aurum Funds выдаткоўвае грошы і на добрыя мэты. Кампанія, у прыватнасці, ахвяруе сродкі чатыром дабрачынным арганізацыям. Выданне таксама падкрэслівае, што доўгі час сам Томас Стэрнз Эліят працаваў у банку.

Аргкамітэт прэміі з павагай паставіўся да рашэння абодвух фіналістаў, аднак назваў іх крок “памылковым”.

Прэмія Т. С. Эліята прысуджаецца за паэтычныя зборнікі, якія выйшлі ў Вялікабрытаніі. Раней яе лаўрэатамі былі такія паэты, як Дэрэк Ўолкат, Філіп Грос, Шэймус Хіні, Кэрал Эн Дафі і Тэд Х'юз. Эліс Освальд ужо атрымлівала прэмію Эліята ў 2002 годзе.

Імя новага лаўрэата прэміі Т. С. Эліята стане вядома 16 студзеня 2012. Пераможца атрымае 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

355