№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс перакладаў “Ператвор”: вынікі

11 студзеня 2012

Конкурс перакладаў “Ператвор”: вынікі
Сябры журы ў складзе Лявона Баршчэўскага, Веранікі Бяльковіч, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Сяргея Сматрычэнкі і Марыны Шоды абралі тройку найлепшых перакладчыкаў, а таксама сямёрку фіналістаў.

Дыпломам І ступені ганаруюцца (у алфавітным парадку):

Ганна Гараніна (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай, Войцеха Кучока і Тані Малярчук);
Алена Карп (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай);
Святлана Рогач (за пераклад апавяданняў Вацлава Панкаўчына, Яны Бэнявай, Наташы Гэркэ, Войцеха Кучока, Яна Балабана).

Дыпломам ІІ ступені ганаруюцца:

Таццяна Абдулхакава (за пераклады апавяданняў Вацлава Панкаўчына);
Таццяна Анікеенка (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук, Алека Папова і Кірыла Дубоўскага);
Наталля Зенька (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);
Надзея Кіслая (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук і Алега Шынкарэнкі);
Франц Корзун (за пераклады апавяданняў Таццяны Заміроўскай);
Мікола Сянкевіч (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);
Анка Упала (за пераклад апавядання Тані Малярчук).

Выніковая вечарына з узнагароджаннем пераможцаў, выступамі сябраў журы і прыемнымі сюрпрызамі адбудзецца ў чацвер 19 студзеня ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.

Выбраныя пераклады ўсіх трох дыпламантак І ступені з'явяцца ў наступным нумары інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” (у пачатку сакавіка).

Апрача таго, у далейшай перспектыве па выніках конкурсу да друку будзе падрыхтаваны зборнік, у які ўвойдуць асобныя пераклады вышэйпералічаных дыпламантаў + наступных удзельнікаў конкурсу: Сяргей Балахонаў, Марына Бахорына, Наталля Бацян, Настасся Баярскіх, Ірына Блоцкая, Святлана Богуш, Вольга Будзько, Мар'яна Вясінская, Кацярына Гусянкова, Вікторыя Дудзінская, Алег Кавалёнак, Юлія Камбалава, Ганна Каронта, Ганна Карповіч, Андрэй Касцюкевіч, Лаў Ліра, Мікіта Лысаваты, Наталля Мацюшэўская, Ірына Новік, Ганна Рудак, Яўген Салейчук, Карына Хацкевіч, Зміцер Цярэнцеў, Ганна Чакур, Антаніна Якубік.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

633