№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Беларусы віншуюць Бэрнса з днём нараджэння

25 студзеня 2012

Беларусы віншуюць Бэрнса з днём нараджэння
Дзень нараджэння Бэрнса, які адзначаецца 25 студзеня, — нацыянальнае свята ў Шатландыі, на радзіме паэта. На беларускую мову паэзію Бэрнса перакладалі Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Галіна Дубянецкая, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, на сайце “ПрадзіСвета” летам з’явілася падборка новых перакладаў паэта.

Святочны вечар у гонар паэта мае назву “Вячэра Бэрнса” (Burns Supper) і традыцыйна праводзіцца згодна з пэўным сцэнаром. У музеі Якуба Коласа традыцыя пашыраная за кошт ганаравання гаспадара Дома — Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 130-годдзе якога адзначаецца сёлета. Непасрэднымі арганізатарамі вечара выступаюць і спадкаемцы пісьменніка — малодшы сын Міхаіл Міцкевіч і ўнучка Марыя Міцкевіч.

У праграме вечара — народныя шатландскія танцы ў выкананні Мінскай школы сярэднявечнага танца Bassadance, музыка і спевы Шатландыі, вершы Роберта Бэрнса і Якуба Коласа.

Кульмінацыяй вечара будзе дэгустацыя хагіса — нацыянальнай шатландскай стравы, апетай Робертам Бэрнсам у вершы “Ода хагісу”.

Даведкі па тэл.: (17) 284-05-55, 284-17-02.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

іншыя навіны
248