№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

McDonald's дадае кнігі ў ежу

26 студзеня 2012

McDonald's дадае кнігі ў ежу
Разам з кнігай у набор уваходзіць і маленькая пальчыкавая лялька аднаго з герояў кнігі. Лічыцца, што бацькі змогуць пагуляць з дзіцем у персанажаў кнігі пасля чытання. Спецыяльна для гэтай акцыі выдавецтва HarperCollins збіраецца выдаць 9 мільёнаў кніг, якія на працягу 4-х тыдняў будуць трапляць да брытанскіх дзяцей у скрыначцы з Happy Meal.

Рэакцыя брытанскай грамадскасці на эксперымент неадназначная. Шматлікія крытыкі — у тым ліку дырэктар кампаніі здаровага дзіцячага харчавання Чарлі Паўэл — лічаць, што McDonald's папросту спекулюе на дзецях. Яго галоўны аргумент: у той час як брытанскія школьнікі масава пакутуюць на атлусценне, сусветны лідар фаст-фуду выкарыстоўвае кнігі, каб яшчэ больш трывала “падсадзіць” дзяцей на нездаровае харчаванне.

З іншага боку, акцыю McDonald's ухваліў дабрачынны фонд National Literacy Trust. Паводле дадзеных фонду, прыкладна 4 мільёны брытанскіх дзяцей не маюць кніжак, альбо кніжкі ёсць, але бацькі ім нічога не чытаюць. У святле такіх фактаў дырэктар National Literacy Trust мяркуе, што магчымую шкоду ад харчавання ў McDonald's нівелююць станоўчыя наступствы эксперыменту — бо вельмі важна зноў прышчапіць дзецям і іх бацькам любоў да чытання.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
161