№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Невядомае апавяданне Шарлоты Бронтэ надрукуе лонданскі часопіс

1 сакавіка 2012

Невядомае апавяданне Шарлоты Бронтэ надрукуе лонданскі часопіс
Менавіта падчас заняткаў з Эжэ будучая стваральніца “Настаўніка” і “Джэйн Эйр” і напісала невялікае апавяданне па матывах баек Жана Лафантэна: у ім расказваецца пра пацука, які ўцякае з бацькоўскага дому і вырашае паспрабаваць жыць самастойна. Апавяданне напісанае па-французску з вялікай колькасцю граматычных памылак — адна зробленая нават у назве.

Зусім нядаўна да публікацыі былі падрыхтаваныя таксама і любоўныя лісты Бронтэ да таго ж Канстантэна Эжэ, у якога яна разам са сваёй сястрой Эмілі вучылася некалькі гадоў. Новы артэфакт “брусэльскага” перыяду творчасці Шарлоты — які, як мяркуюць даследчыкі, быў для яе станаўлення як пісьменніцы пераломным — быў знойдзены спецыялістам па творчасці сямейства Бронтэ Браянам Брэкенам у адным з бельгійскіх музеяў. Агулам Шарлота і Эмілі Бронтэ напісалі для Эжэ каля трыццаці навучальных апавяданняў, гэтае — самае ранняе з іх.

Апавяданне L'Ingratitude будзе апублікаванае на гэтым тыдні часопісам London Review of Books.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

376