Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзілася Мэры Шэлі (анг. Mary Shelley, памерла 1 лютага 1851), ангельская пісьменніца, драматург, эсэіст, найбольш вядомая ў свеце сваім раманам “Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй” (Frankenstein; or, The Modern Prometheus, 1818). У 1816 годзе Мэры Шэлі знаёміцца ў Швейцарыі з Байранам, які прапануе ёй напісаць “звышнатуральны аповед”. Ідэю падтрымаў муж Мэры, паэт Персі Шэлі, і ў 1818 годзе пабачыў свет “Франкенштэйн”. Мэры Шэлі таксама з’яўляецца аўтарам твораў “Пераўтварэнне”, “Апошні чалавек”, “Вальпегра”. Частковы пераклад “Франкенштэйна” на беларускую выканала Марына Дзергачова.
Адбылося вянчанне Аляксандра Блока і Любові Мендзялеевай у царкве вёскі Тараканава.
Памёр Паўлюк Трус (нар. 6 траўня 1904), беларускі паэт і празаік. Сябра літаратурнага аб'яднання “Маладняк”. Дэбютаваў у друку ў 1923 годзе. У яго выйшлі зборнікі паэзіі “Вершы” (1925), “Ветры буйныя” (1927), Збор твораў (1934), “Творы” (1935), “Новай квадры настаў маладзік” (вершы і паэмы, 1984) і кнігі выбраных твораў. Выйшла таксама кніга паэзіі для дзяцей “Падаюць сняжынкі” (1983).
Памёр Анры Барбюс (фр. Henri Barbusse, нар. 17 траўня 1873), французскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. Прытрымліваўся камуністычных поглядаў, быў сябрам Французскай кампартыі. Лаўрэат Ганкураўскай прэміі за антываенны раман “Агонь” (Le Feu, 1916). Яшчэ адзін раман, які апісвае жудасці вайны, быў выдадзены ў 1919 г. і называўся “Пэўнасць” (Clarté). У тым самым годзе паэт заснаваў міжнароднае антываеннае аб’яднанне дзеячаў культуры пад такой самай назвай. Барбюс з захапленнем успрыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю, некалькі разоў наведваў Расію. Па выніках падарожжаў была напісаная кніга “Расія” (La Russie, 1930) і біяграфія Сталіна. Падчас чарговай вандроўкі Барбюс захварэў і памёр у Маскве.
Памёр Нахіб Махфуз (арабск. نجيب محفوظ, нар. 11 снежня 1911), егіпецкі пісьменнік-раманіст, драматург, сцэнарыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1988 году за “рэалізм і багацце адценняў арабскага апавядання, які мае значэнне для ўсяго чалавецтва”. Першы зборнік навэлаў Махфуза “Подых вар’яцтва” выйшаў у 1938 годзе. Потым пісьменнік стварыў шэраг гістарычных раманаў, напісаных у рамантычнай манеры і прысвечаных часам фараонаў. Еўрапейскае прызнанне Махфузу прынесла ў 1950-х гадах “каірская трылогія” (“Бейн ал-Касрэйн”, “Каср аш-Шоўк” і “Ас-Сукарыя”), у якой апісваецца жыццё трох пакаленняў каірскай сям’і і палітычная гісторыя Егіпта. Апошняя кніга Махфуза — зборнік апавяданняў пра жыццё пасля смерці “Сёмае неба” — выйшла ў 2005 годзе.