№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Конкурс "Ператвор"

9 лістапада 2012

Конкурс
Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, абвешчанага ў кастрычніку ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”. Свае пераклады з балгарскай, чэшскай, харвацкай, сербскай, украінскай, славацкай, польскай і рускай моваў даслалі каля 50 удзельнікаў.

Сябры журы ў складзе Лявона Баршчэўскага, Веранікі Бяльковіч, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Сяргея Сматрычэнкі і Марыны Шоды абралі тройку найлепшых перакладчыкаў, а таксама сямёрку фіналістаў. 

Дыпломам І ступені ганаруюцца (у алфавітным парадку): 

Ганна Гараніна (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай, Войцеха Кучока і Тані Малярчук);
Алена Карп (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай);
Святлана Рогач (за пераклад апавяданняў Вацлава Панкаўчына, Яны Бэнявай, Наташы Гэркэ, Войцеха Кучока, Яна Балабана). 

Дыпломам ІІ ступені ганаруюцца: 

Таццяна Абдулхакава (за пераклады апавяданняў Вацлава Панкаўчына);
Таццяна Анікеенка (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук, Алека Папова і Кірыла Дубоўскага);
Наталля Зенька (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);
Надзея Кіслая (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук і Алега Шынкарэнкі);
Франц Корзун (за пераклады апавяданняў Таццяны Заміроўскай);
Мікола Сянкевіч (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);
Анка Упала (за пераклад апавядання Тані Малярчук). 

Выбраныя пераклады ўсіх трох дыпламантак І ступені з'явяцца ў наступным нумары інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” (у пачатку сакавіка). 

Апрача таго, у далейшай перспектыве па выніках конкурсу да друку будзе падрыхтаваны зборнік, у які ўвойдуць асобныя пераклады вышэйпералічаных дыпламантаў + наступных удзельнікаў конкурсу: Сяргей Балахонаў, Марына Бахорына, Наталля Бацян, Настасся Баярскіх, Ірына Блоцкая, Святлана Богуш, Вольга Будзько, Мар'яна Вясінская, Кацярына Гусянкова, Вікторыя Дудзінская, Алег Кавалёнак, Юлія Камбалава, Ганна Каронта, Ганна Карповіч, Андрэй Касцюкевіч, Лаў Ліра, Мікіта Лысаваты, Наталля Мацюшэўская, Ірына Новік, Ганна Рудак, Яўген Салейчук, Карына Хацкевіч, Зміцер Цярэнцеў, Ганна Чакур, Антаніна Якубік.

Чытайце таксама

14 кастрычніка 2016

Названыя шэсць фіналістаў прэміі імя Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана назвала кароткі спіс намінантаў. На ўзнагароду прэтэндуюць перакладчыкі Павел Касцюкевіч, Франц Корзун, Якуб Лапатка, Алесь Пяткевіч, Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка.

3 жніўня 2016

З'явіўся беларускі пераклад двух гатычных раманаў

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга, якая ўлучае два класічныя гатычныя творы — “Замак Отранта” Хораса…

13 студзеня 2017

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

21 лістапада 2016

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот, знакамітай швейцарскай багемісткі…

іншыя навіны
169