№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Грузіце кнігі ў трэйлеры!

29 лістапада 2010

Рэкламныя ролікі да кніг, або буктрэйлеры (book trailer), з’явіліся адносна даўно, яшчэ ў 2002 годзе. Першы ролік, публічна прадэманстраваны, рэкламаваў кнігу Dark Symphony (дзясятую ў серыі вампірскай сагі) пісьменніцы Крысцін Фіхан.



Але сам тэрмін “буктрэйлер” зрабіўся агульнаўжывальным разам з развіццём такіх відэасэрвісаў, як MySpace, YouTube і г.д., калі “залітае” карыстальнікам відэа мела магчымасць прагледзець вялізная колькасць людзей, што тым самым адкрывала кнігавыдаўцам выхад на шырокую чытацкую аўдыторыю.

Варта адзначыць, што, у адрозненне ад трэйлераў да фільмаў, дзе сам ролік мусіць у многім адпавядаць стылю знятага кіно, падпарадкоўвацца пэўным прынцыпам, аўтары буктрэйлераў часам прытрымліваюцца досыць разнастайных тэхнікаў і прыёмаў. Гэта можа быць інсцэніроўка ўрыўкаў з кнігі (дарэчы, ПС ужо змяшчаў на сваіх старонках адзін з такіх трэйлераў, глядзіце “Кнігі-мутанты: новае жыццё класічных сюжэтаў”), флэш- і не толькі анімацыя ці проста слайд-шоу, у той час як голас за кадрам апісвае ўсе перавагі новай кнігі. Нярэдкай бывае ў роліку і прысутнасць аўтара, які ці то робіць невялікую прадмову да сваёй кнігі, ці то зачытвае ўрыўкі з яе. Але з’яўленне прэміяў у гэтай галіне абумовіла і іх усё большую адпаведнасць прынцыпам стварэння трэйлераў.

Дарэчы, наконт прэмій. Адна з найбольш вядомых, створаная сёлета выдавецтвам Melville House Publishing, – Moby Awards . У траўні гэтага году адбылося абвяшчэнне лаўрэатаў у наступных намінацыях:

Найлепшы высокабюджэтны відэаролік:

Да кнігі “Going West” Морыса Джы (Maurice Gee):



Найлепшы нізкабюджэтны ролік:

Да кнігі “I am in the Air Right Now” Кэтрын Рэгіна (Kathryn Regina):

I Am In the Air Right Now from Greg Lytle on Vimeo.



Найлепшае аўтарскае выкананне:

Дэніс Кас для “Head Case”



Найлепшы відэаролік для замежнай кнігі:

Да кнігі “Etcetera and Otherwise: a Lurid Odyssey Шона Стэнлі” (Sean Stanley) з ілюстрацыямі Крысці-лі Грын (Kristi-ly Green)



Але акрамя “ўхвальных” намінацыяў былі і наступныя: “Гэтую кнігу не купяць” (дарэчы, сам ролік быў выдалены з сэрвісу YouTube),

“Самы раздражняльны выступ аўтара” (перамог Джонатан Сафран Фоер з рэкламай кнігі “Eating Animals”),

“Самая брыдкая музыка” (“New Year’s At the Pier” Эйпрыл Халпрын Ўэйланд (April Halprin Wayland)),

“Самы крывавы ролік” (“Killer” Дэйва Зэльцэрмана (Dave Zeltserman)).

Таксама сёлета ўжо былі адзначаныя відэаролікі, што рэкламуюць кнігі для дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі. Арганізатарам прэміі выступіў “School Library Journal”.

Вось некаторыя пераможцы:

Найлепшы відэаролік, створаны аўтарам/выдаўцом для дзяцей 5–12 гадоў

Shark vs. Train from SLJ Trailee Nominees on Vimeo.



Найлепшы відэаролік, створаны аўтарам/выдаўцом для дзяцей 13–18 гадоў

GhostGirl from SLJ Trailee Nominees on Vimeo.



З усімі відэаролікамі-фіналістамі можна пазнаёміцца тут.

Праўда, рэкламаваць кнігі з дапамогай відэа ўжо пачаў і наш усходні сусед – Расія.

Вось некаторыя прыклады:

Відэаролік да кнігі Аляксандра Яфрэмава “ФОТОMASTER. Взгляд через объектив”



Відэарэклама “Время Бармаглота” Дзмітрыя Каладана ад выдавецтва “Снежный Ком Москва”



А як вы лічыце, ці магло б такое быць цікавым нашым пісьменнікам, чытачам, выдаўцам? Ці наша літаратурная індустрыя (?) яшчэ занадта “маладая” ці занадта “нявінная” для такіх дасягненняў навукова-камерцыйнага прагрэсу?

Чытайце таксама

672