Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт
(Virginia Frances Sterrett)
(1900—1931)
Амерыканская ілюстратарка. Нарадзілася ў Чыкага. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Місуры, дзе дзяўчынка атрымала некалькі ўзнагародаў на Канзаскім дзяржаўным кірмашы (1913). Гэта натхніла яе і надалей займацца маляваннем. У 1915 годзе сям’я вярнулася ў Чыкага, дзе Вірджынія паступіла ў Мастацкі інстытут і атрымала стыпендыю. Аднак менш чым праз год яна была вымушаная кінуць навучанне праз хваробу маці. Стэрэт адна карміла сям’ю, уладкаваўшыся на працу ў мастацкае рэкламнае агенцтва. У хуткім часе ёй самой быў пастаўлены дыягназ “туберкулёз”.
Ілюстрацыі да "Старых французскіх казак" (Графіня дэ Сэгюр)
Ілюстрацыі да "Казак тысячы і адной ночы"