№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Залаты век ілюстрацыі: Артур Рэкхэм

7 жніўня 2012

Артур Рэкхэм

(Arthur Rackham)

(1867—1939)

Знакаміты ангельскі ілюстратар, які пачаў сваю кар’еру клеркам у Вестмінстэрскай канторы Таварыства страхавання ад пажару, калі яму было 18 гадоў. Тады ж паступіў у мастацкую школу. З 1891 году супрацоўнічаў з газетамі як рэпарцёр і ілюстратар.

Яго першыя ілюстрацыі з’явіліся ў 1893 годзе ў кнізе Томаса Родса To the Other Side, але першая сур’ёзная яго кніга выйшла ў 1894. З таго часу кніжная ілюстрацыя зрабілася справай яго жыцця, і па-сапраўднаму мастацкі талент Рэкхэма раскрыўся ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст.

Чытаць біяграфію далей.

 

Ілюстрацыі да кнігі "Аліса ў Краіне цудаў" (Л. Кэрал)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ілюстрацыі да кнігі "Пітэр Пэн у Кенсінгcтанскім садзе" (Дж. М. Бары)

 

 

 

 

 

 

 

 

Ілюстрацыі да кнігі "Падарожжы Гулівера" (Дж. Свіфт)

 

 

 

 

Ілюстрацыі да казак братоў Грымаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глядзіце таксама:

Андэрсэн, Ханс Крысціян. Кветкі маленькай Іды (Den lille Idas blomster). Казка.

Чытайце таксама

1799