Польскія дзівацтвы і дзівосы на вечарыне “Дзіва што!”
Дзівосы пачаліся ўжо з першай хвіліны — вядоўца вечарыны Марыя Мартысевіч зачытала спіс выступоўцаў і прапанавала кожнаму кінуць у шапку якую-небудзь дробную рэч, каб правесці лёсаванне і вызначыць парадак. Перакладчыкі, што не чакалі такой неспадзеўкі, нават не падумалі супраціўляцца.Марыя МартысевічЛёс склаўся так, што першым выступіў Андрэй Хадановіч, які зачытаў пераклад верша Богдана Задуры “Забойны аддзел не падмочыць рэпутацыі”. Паводле перакладчыка, тэкст дзіўны ўжо хаця б таму, што падчас перакладу давялося добра пагуляць з польскімі рэаліямі — і часам перакласці іх досыць нечакана. Зрэшты, нават без такіх падрабязнасцяў верш зусім не гучаў трывіяльна. Ролю Богдана Задуры дзівосна выканаў польскі паэт і перакладчык Лешак Энгелькінг, які акурат праходзіў міма і не адмовіўся паўдзельнічаць. Пра тое, як пан Задура разлічыўся з панам Энгелькінгам, рэдакцыі “ПрайдзіСвета” пакуль не паведамілі. Андрэй Хадановіч і Лешак ЭнгелькінгПравілы гульні, прыдуманыя вядоўцай, патрабавалі таго,…
Чытаць цалкам