Аўстрыйцы QR-кодамі змагаюцца за бібліятэку
12 ліпеня 2012
Налепкі таксама ўтрымліваюць радыёчастотную пазнаку, на якую рэагуюць апараты з модулямі бесправадной сувязі NFC.
У кодзе і ў пазнаках зашыфраваная спасылка на той ці іншы класічны літаратурны твор. Усе творы маюць статус грамадскага здабытку і могуць распаўсюджвацца без абмежаванняў. Тэксты прадстаўленыя “Праектам Гутенберга” і інтэрнэт-крамай Amazon.
Месца, дзе знаходзіцца налепка, як правіла, звязанае з кантэкстам зашыфраванага ў ёй твора. Напрыклад, стыкер са спасылкай на аповед Артура Шніцлера “Забойца” змешчаны побач з паліцэйскім участкам.
Па заяве Хольцера і Хаўценбергера, праект, акрамя распаўсюджвання літаратурных твораў, ставіць перад сабой яшчэ некалькі мэтаў. Адна з іх — заклік да абмеркавання праблемы аўтарскіх правоў, а другая — акцэнт на адсутнасці ў Клагенфурце гарадской бібліятэкі.
Па сучасных аўстрыйскіх законах, твор робіцца грамадскім здабыткам праз 70 гадоў пасля смерці аўтара. Хольцер і Хаўценбергер прапануюць скараціць гэты тэрмін. У Клагенфурце няма бібліятэкі нават нягледзячы на штогадовы фестываль.
Першыя налепкі з QR-кодамі з’явіліся ў горадзе 2 ліпеня. У жніўні Хольцер і Хаўценбергер хочуць пашырыць ініцыятыву і дадаць стыкеры са спасылкамі на творы сучасных мясцовых пісьменнікаў і музычных выканаўцаў.
QR-коды шырока выкарыстоўваюцца ў якасці спосабу дастаўкі дадатковай інфармацыі пра той ці іншым аб’ект. Напрыклад, улады Масквы размясцілі іх на некаторых гістарычных будынках. Спасылка ў кодзе вядзе на вэб-старонку з даведкай аб будынку.