Міхаіл Шышкін адмовіўся прадстаўляць Расію на кніжным кірмашы ў ЗША
8 сакавіка 2013

“Мне як рускаму чалавеку і грамадзяніну Расіі сорамна за тое, што адбываецца ў маёй краіне. Беручы ўдзел у кніжным кірмашы ў складзе афіцыйнай дэлегацыі і карыстаючыся прадстаўленымі мне як пісьменніку перавагамі, я адначасова бяру на сябе абавязанне прадстаўляць дзяржаву, палітыку якой я лічу разбуральнай для краіны, і сістэму, якой я не прымаю”, — цытуе газета тэкст ліста.
Шышкін удакладніў, што адмова ад удзелу ў расійскай дэлегацыі на кірмашы — яго асабістая ініцыятыва, якая ніяк не закранае іншых расійскіх пісьменнікаў — удзельнікаў кірмашу. Ён таксама растлумачыў, што спачатку даў згоду на ўдзел, але затым адклікаў яе.
Міхаіл Шышкін — папулярны расійскі пісьменнік, лаўрэат многіх літаратурных прэмій, сярод якіх — “Рускі Букер” (2000), “Нацыянальны бэстсэлер” (2005) і дзве прэміі “Вялікая кніга” (2006 і 2011). Да яго найбольш вядомых твораў можна аднесці раманы “Венерин волос”, “Письмовник” і “Всех ожидает одна ночь”.
Кніжны кірмаш BookExpo America пройдзе ў Нью-Ёрку ў канцы траўня — пачатку чэрвеня 2013. У ім возьме ўдзел больш за 600 пісьменнікаў і больш за 800 выдавецтваў. У 2012 годзе Расія была ганаровым госцем BookExpo America, і ў кірмашы ўзялі ўдзел такія пісьменнікі, як Дзмітрый Быкаў, Вольга Слаўнікава, Уладзімір Маканін, а таксама Міхаіл Шышкін.