Можа быць адкрытая справа аб беатыфікацыі Чэстэртана
14 жніўня 2013
Справы такога кшталту могуць разглядацца доўгія гады і не заўсёды завяршаюцца поспехам. На першым этапе збіраюцца доказы гераічных цнотаў кандыдата. Алкуіст сцвярджае, што ў Чэстэртана яны былі: “Апісанні Чэстэртана заўсёды выяўляюць яго вельмі радасным, ціхмяным і добрым, так што гэта прыцягвала ўсіх, уключаючы яго інтэлектуальных праціўнікаў. Тыя, хто рэзка не пагаджаўся з Чэстэртанам па тэме спрэчак, цягнуліся да яго асабіста дзякуючы ягонай дабрыні”.
Між іншым, цяперашні Папа Рымскі Францішак да свайго абрання, яшчэ ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса, быў сябрам ганаровай камісіі канферэнцыі Аргентынскага чэстэртанаўскага таварыства і зацвердзіў па просьбе вернікаў тэкст прыватнай малітвы аб кананізацыі Чэстэртана.