№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сяргей Сматрычэнка перакладзе раман Яхіма Топала пра Беларусь

29 ліпеня 2010

Сяргей Сматрычэнка перакладзе раман Яхіма Топала пра Беларусь
Раман «Праз халодную зямлю» складаецца з дзвюх частак. Дзеянне першай адбываецца ў мястэчку Тэрэзін у Чэхіі, дзе ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіўся фашысцкі канцлагер. Маладыя людзі, продкі якіх перажылі тую вайну, прыязджаюць сюды ў наш час, каб зладзіць мемарыял. Але ён павінен паўстаць у выглядзе паселішча, у якім будуць жыць людзі. Чэхі знаёмяцца з двума беларусамі. Далей дзеянне кнігі адбываецца ў Беларусі, калі дзіўна пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць: аўтар пераносіць лясных партызанаў у наш час.

Сяргей Сматрычэнка мяркуе перакласці кнігу ў наступным годзе. Па яго словах, сам Топал пабойваецца рэакцыі на пераклад: ён баіцца абразіць беларускага чытача сваім творам. Але сп. Сматрычэнка кажа пра своеасаблівы стыль пісьменніка. Ён мяркуе, што разумны чалавек зразумее, што гэта выдумка, а не рэальнасць.

А галоўная думка, якую хацеў данесці аўтар, у тым, што Беларусь — месца, дзе адбываліся ці не самыя трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны. І менавіта тут варта ствараць «запаведнік памяці пра тыя часы».

Чытайце таксама

349