У Вялікабрытаніі прададуць інтымныя лісты Оскара Ўайлда
17 верасня 2010
Продажам лістоў займаюцца спадчыннікі Віяна. Мяркуюць, што гэтыя дакументы захоўваліся пад замком у пісьмовым стале рэдактара аж да яго смерці ў 1924 годзе. Якія ўзаемаадносіны звязвалі Ўайлда і Віяна, застаецца таямніцай. Вядома, зрэшты, што Віян ажаніўся ў 1891 годзе. На лістах, паводле апісання Bamfords, стаіць паштовы штэмпель з датай 9 верасня 1887 году.
Па словах Алана Джада, супрацоўніка брытанскага аўкцыённага дома, лісты дапамогуць “запоўніць прабелы ў галаваломцы бурнага жыцця Оскара Ўайлда”.
Ўайлд памёр 30 лістапада 1900 году ад вострага менінгіту ў французскім гатэлі. Паводле легенды, ягонымі апошнімі словамі былі: “Альбо я, альбо гэтыя гідкія шпалеры ў кветачку”.