Еўрапейскую кніжную прэмію атрымалі Раберта Савіяна і Софі Оксанэн
10 снежня 2010
У гэты вечар тут гучала шмат вядомых імёнаў, але асаблівая ўвага была скіраваная на Раберта Савіяна, які прыбыў на цырымонію пад узмоцненай аховай – некалькі гадоў таму мафія, абураная адной з яго кніг, вынесла італьянскаму пісьменніку смяротны прысуд.
“Больш Еўропы ў Італіі – гэта значыць больш дэмакратыі, – сказаў Савіяна. – У той жа час, і Еўропа мае патрэбу ў Італіі. Досвед, які мае Італія ў барацьбе з мафіяй, можа дапамагчы еўрапейскім краінам спыніць грашовыя патокі мафіі ў перыяд крызісу”.
За мастацкую прозу журы прысудзіла галоўную ўзнагароду Софі Оксанэн з Фінляндыі. Прэміяй Еўрапарламента быў адзначаны яе раман "Чыстка", які раней паспеў сабраць некалькі іншых прэстыжных узнагародаў.
Еўрапейская кніжная прэмія прысуджаецца з 2007 году. Сёлета на конкурс было прадстаўлена 90 кніг.