У кнігарні “логвінаЎ” выступіць Лешак Энгелькінг
18 красавіка 2011

Лешак Энгелькінг — польскі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, літаратурны крытык. Нарадзіўся 2 лютага 1955 году. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства ў Польшчы, Украіне, Славакіі. Перакладае з ангельскай (за пераклады паэзіі і эсэістыкі Э. Паўнда атрымаў узнагароды часопіса “Літаратура ў свеце” (1989) і Саюза польскіх перакладчыкаў, 2000), гішпанскай, чэшскай, рускай, славацкай, украінскай моваў. Аўтар кніг “Хайку ўласныя і чужыя” (Haiku własne i cudze, 1991), “Пяты дом” (Dom piąty, 1997), “І іншыя вершы” (I inne wiersze, 2000) і інш. Творы Л. Энгелькінга перакладаліся на ангельскую, чэшскую, славацкую, украінскую мовы. На беларускую яго вершы перакладаў А. Хадановіч: Інвентарызацыя апакаліпсісу.