Барнс і Бёрч раней ужо траплялі ў шорт-ліст прэміі, прычым Барнс — тройчы.
Шорт-ліст Букера-2011
● Джуліян Барнс “Адчуванне канца” (The Sense of an Ending);
● Кэрал Бёрч “Звярынец Ямраха” (Jamrach's Menagerie);
● Патрык дэ Віт “Браты Сістэрс” (The Sisters Brothers);
● Эсі Эдуг’ян “Блюз мяшанца” (Half Blood Blues);
● Стывен Келман “Піджын-інгліш” (Pigeon English);
● А. Д. Мілер “Пралескі” (Snowdrops).
Усяго на конкурс Букераўскай прэміі сёлета было пададзена 138 заявак, з якіх у ліпені журы прэміі адабрала 13 кніг у лонг-ліст.
Імя лаўрэата назавуць на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане 18 кастрычніка.
Прэмія Букера ўручаецца з 1969 году і лічыцца адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў у ангельскамоўнай літаратуры. Грашовая частка прэміі складае 50 тысяч фунтаў ($79 тысяч).
У розны час уладальнікамі Букера былі Ўільям Голдынг, Айрыс Мэрдак, Джон Максвел Кутзэе (двойчы), Кінгслі Эміс, Салман Рушдзі, Маргарэт Этвуд.
Лаўрэатам Букера ў 2010 годзе стаў брытанец Говард Джэйкабсан (Howard Jacobson).