№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Львове адкрываецца Форум выдаўцоў

8 верасня 2011

У Львове адкрываецца Форум выдаўцоў
Зорным госцем сёлета стане нарвежац Эрленд Лу. У статусе спецыяльнага госця анансаваны казахскі паэт Олжас Сулейменаў. Анансаваныя таксама гучныя імёны ўкраінскіх спецыяльных гасцей (Іван Дзюба, Васіль Шкляр, Міраслаў Паповіч, Яраслаў Грыцак) і замежных (Вольга Такарчук, Марэк Краеўскі, Адам Міхнік, Анджэй Мэнцвель, Генадзь Бурбуліс, Арво Валтон.

На форуме чакаюцца розныя цікавосткі. Як расказаў дырэктар Брытанскай рады ва Украіне Марцін Даўц, Люк Пірсан разам з Юрыем Вінічуком паспрабуюць аднавіць практыку “гарадскіх апавяданняў” Дыкенса: ангелец, майстар графічных навэлаў, намалюе Львоў, а вядомы “львоўскі літаратурны краязнаўца” складзе да гэтага тэксты.

Бліскучы публіцыст, легенда часоў “Салідарнасці” Адам Міхнік прачытае лекцыю пра Чэслава Мілаша. У стогадовы юбілей нобелеўскага лаўрэата Форум прысвячае яму сваю галоўную дыскусію — “Урокі Мілаша для Украіны: дыялог цывілізацый”.

Пашыраць сваю прысутнасць у кніжным Львове і рускія. Леў Рубінштэйн, Наталля Гарбанеўская — легендарныя постаці для рускай, польскай, французскай літаратуры. Будзе асобны стэнд “Кнігі Расіі”, некалькі круглых сталоў, у прыватнасці на настальгічную для раускіх, а для ўкраінцаў — павучальную тэму “20 гадоў без СССР”. Хэдлайнерам падзеі стане прадстаўнік рамантычнай рускай дэмакратыі ўзору 1990-х Генадзь Бурбуліс.

Дыскусію пра суадносіны электронных і друкаваных кніг, узаемаўплыў медыяў і літаратуры прапануюць як рускія (праграма “Версус-медыя”), так і амерыканцы. У Львове прачытае лекцыі спецыяліст па выданні электронных кніг, выкладчык Ельскага ўніверсітэта Джозэф Галарна. Менавіта ён пачаў праект пераводу кніг на электронныя носьбіты ў Нью-ёркскім універсітэце. Як паведаміла Сьюзан Клэр, аташэ па культуры амбасады ЗША ва Украіне, сёлета ўпершыню ў ЗША зафіксавана менш продажаў друкаваных кніг, чым электронных. А большасць тэхналагічных працэсаў, якія адбываюцца ў ЗША, з'яўляюцца сімптаматычнымі для ўсёй Еўропы.

Асаблівая ўвага нададзеная перакладчыцкім штудыям. “Толькі праз пераклады мы можам прабіцца ў свет”, — кажа Аляксандра Каваль, прэзідэнт Форума выдаўцоў, анансуючы круглы стол “Украінская літаратура ў Расіі”. Гэтым разам у Львове пройдзе цэлы міжнародны фестываль відэа — TRANSLIT.

Чытайце таксама

357