№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Першы раман Артура Конана Дойла ў снежні выйдзе па-руску

18 верасня 2011

Першы раман Артура Конана Дойла ў снежні выйдзе па-руску
У Вялікабрытаніі раман з’явіцца ў канцы верасня.

“Аповед Джона Сміта” — першы буйны твор аўтара кніг пра Шэрлака Холмса. Раман быў напісаны, калі Дойлу было 23 гады.

Першапачатковая версія рамана згубілася падчас перасылкі выдавецтву, аднак пісьменнік часткова аднавіў тэкст. Менавіта другая версія рамана, у якой усяго шэсць раздзелаў, і будзе надрукаваная.

Паводле словаў выдаўцоў, раман Дойла ў некаторай ступені аўтабіяграфічны: у галоўным героі адгадваюцца рысы аўтара. Акрамя таго, у кнізе прысутнічаюць дэтэктыўныя элементы — раней брытанскія выдаўцы адзначалі, што некаторыя ідэі і персанажы з кніг пра Шэрлака Холмса сустракаюцца ў “Аповедзе Джона Сміта”.

Дойл напісаў “Аповед...” за некалькі гадоў да першай аповесці пра Холмса — “Эцюду ў барвовым”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

391