Анка Упала,
Наста Манцэвіч,
Марыя Мартысевіч,
Уладзь Лянкевіч,
Андрэй Пакроўскі,
Кірыл Дубоўскі,
Аляксандр Грыгор’еў з добрай гітарай і Саша Захарык з прыемным голасам.

Павел Анціпаў нарадзіўся 30 гадоў таму ў Мінску. Вучыўся ў Беларускім Калегіюме і Літаратурным інстытуце. Працаваў аранжыроўшчыкам, упакоўшчыкам, кур’ерам, галоўным бухгалтарам, журналістам. Пісьменнікам не працаваў. Апавяданні друкаваліся ў часопісах і зборніках, якія нават пералічваць нудна. Жыве ў памяшканні 2,5 на 2,5 метры. Зарабляе 49 даляраў на месяц.
Першая кніжка апавяданняў “Дыпломная работа” сёлета выйшла ў выдавецтве Логвінаў. Гэтым фактам Анціпаў збіраецца ганарыцца да пенсіі, калі дажыве і калі дзяржава пагодзіцца яму гэтую пенсію налічыць. Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную аповесць “Дыпломная работа” (прыгоды на пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама колькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі анціпаўскімі героямі ― бабкай Каліласкай і Леніным гарантаваная!