№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Ператвор”-party ў кнігарні “логвінаЎ”

16 студзеня 2012

“Ператвор”-party ў кнігарні “логвінаЎ”
У праграме: узнагароджанне пераможцаў конкурсу перакладу "Ператвор", выступы сябраў журы

Лявона Баршчэўскага, Марыі Мартысевіч, Марыны Шоды, Сяргея Сматрычэнкі

і “арыгінальных гасцей”

Таццяны Заміроўскай і Кірыла Дубоўскага.

Запрашаем усіх аматараў сучаснай добрай прозы і дыхтоўнага перакладу!

Пачатак у 19.00.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чытайце таксама

414