№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію прынца Астурыйскага ўручылі Філіпу Роту

8 чэрвеня 2012

Прэмію прынца Астурыйскага ўручылі Філіпу Роту
Журы абрала Філіпа Рота з 24 прэтэндэнтаў, адзначыўшы, што яго творы зрабілі значны ўнёсак у сусветную літаратуру. Аўтар раманаў “Амерыканская пастараль”, “Скарга Партноя”, “Людское таўро” атрымае 50 тысяч еўра.

Як адзначае газета The Guardian, пісьменнік заявіў, што ён вельмі рады атрымаць гэтую ўзнагароду, аднак прызнаўся, што навіну пра прэмію ён успрыняў досыць хваравіта пасля смерці свайго сябра Карласа Фуэнтэса, які быў уганараваны ёй ў 1994 годзе. Карлас Фуэнтэс, адзін з найбуйнейшых лацінаамерыканскіх пісьменнікаў XX стагоддзя, памёр 15 траўня.

Філіп Рот — уладальнік мноства літаратурных узнагародаў, ад Нацыянальнай кніжнай прэміі ЗША да Пулітцэраўскай, міжнароднага “Букера” і прэміі Франца Кафкі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

395