№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Афрыканскага Букера” ўручылі за апавяданне пра нігерыйскіх салдатаў

4 ліпеня 2012

“Афрыканскага Букера” ўручылі за апавяданне пра нігерыйскіх салдатаў
Твор Бабатундэ распавядае пра нігерыйскага салдата, які ваяваў у Бірме, акупаванай падчас Другой сусветнай вайны Японіяй. Бірманская кампанія доўжылася са студзеня 1942 па ліпень 1945-га.

На думку журы, аповед нігерыйскага аўтара насычаны “яркімі апісаннямі і чорным гумарам”, а яго проза даследуе эксплуататарскую прыроду каланізацыі і псіхалогію незалежнасці. Бабатундэ распавёў BBC News, што напісаў гісторыю пра вызваленне; пра тое, як герой можа пашырыць межы свайго свету.

Пісьменнік атрымаў магчымасць паехаць на месяц на стыпендыю ў Джорджтаўнскі універсітэт у Вашынгтоне. Цяпер, па дадзеных тэлекампаніі, Бабатундэ працуе над раманам пра міграцыю, выбары і каханне.

На афіцыйным сайце прэміі, якая ўручаецца пісьменнікам з Афрыкі, паведамляецца, што Бабатундэ атрымаў грашовую прэмію ў памеры 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў (15,7 тысячы долараў). Імя лаўрэата прэміі стала вядомае ў аўторак, 2 ліпеня, у Бадліянскай бібліятэцы.

Прэмія Кейна была заснаваная ў 2000 годзе былым прэзідэнтам аргкамітэта брытанскага Букера сэрам Майклам Кейнам. Яе ўручаюць штогод.

У 2009 годзе лаўрэатам гэтай прэміі быў Э. Ч. Асонду з апавяданнем “У чаканні”, пераклад якога можна пачытаць тут.

Чытайце таксама

331