№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 4 студзеня

  • 1785

    Нарадзіўся Якаб Людвіг Карл Грым (ням. Jakob Ludwig Carl Grimm, памёр 20 верасня 1863), нямецкі філолаг, міфолаг. Найбольш вядомы ў свеце як адкрывальнік закона Грыма (Першага германскага зруху зычных), аўтар манументальнага “Нямецкага слоўніка” (параўнальна-гістарычнага слоўніка ўсіх германскіх моваў), аўтар “Нямецкай міфалогіі”, а таксама збіральнік і рэдактар (у суаўтарстве з братам Вільгельмам) калекцыі нямецкіх казак, вядомай ва ўсім свеце як казкі братоў Грым.

  • 1920

    Памёр Беніта Пэрэс-Гальдос (гішп. Benito Pérez Galdós, нар. 10 траўня 1843), гішпанскі празаік, драматург. Лічыцца найбуйнейшым нацыянальным празаікам пасля Сервантэса. Творчасць Пэрэса-Гальдоса зазнала моцны ўплыў раманаў Дыкенса, Бальзака і Талстога.

  • 1941

    Памёр Анры Бергсон (фр. Henri Bergson, нар. 18 кастрычніка 1859), адзін з найбуйнейшых філосафаў ХХ стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927).

  • 1960

    Загінуў Альбэр Камю (фр. Albert Camus, нар. 7 лістапада 1913), французскі пісьменнік і філосаф, адзін з найвыбітнейшых прадстаўнікоў экзістэнцыялізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1957). Сярод найбольш значных яго твораў — аповесці “Чужаніца”, “Падзенне”, раман “Чума”, эсэ “Міф пра Сізіфа”. Галоўны перакладчык Камю на беларускую — Зміцер Колас. У 2005 годзе ў серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” пабачыў свет зборнік выбраных твораў Камю па-беларуску.

  • 1965

    Памёр Томас Стэрнз Эліят (анг. Thomas Stearns Eliot, нар. 26 верасня 1888), англа-амерыканскі паэт, драматург, літаратурны крытык. Самы знакаміты яго твор — паэма “Бясплодная зямля” (The Waste Land, 1922). У 1948 годзе Т. С. Эліят стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. В. Валынскі пераклаў на беларускую мову паэму Эліята “Пустыя людзі”, а А. Разанаў — паэму “Попельная серада”.

  • 1986

    Памёр Крыстафер Ішэрвуд (анг. Christopher William Bradshaw Isherwood, нар. 26 жніўня 1904), англа-амерыканскі пісьменнік. Самы знакаміты яго твор “Бывай, Берлін!” улучае яго ўспаміны пра даваенную Германію, на аснове кнігі былі знятыя фільмы “Кабарэ” і “Крыстафер і такія, як ён”. У 1970-я гады Ішэрвуд актыўна змагаўся за правы сэксуальных меншасцяў.