Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Карл І Арлеанскі (фр. Charles d'Orléans, нар. 24 лістапада 1394), французскі феадал і военачальнік, адзін з самых выбітных паэтаў Францыі. Майстар балады (напісаў 131 баладу), рандо (звыш 400), песні. Да яго звернутыя некаторыя балады яго сучасніка Франсуа Віёна. Праводзіў паэтычныя спаборніцтвы ў Блуа. Пісаў па-французску і па-ангельску.
Памёр Марка Маруліч (харв. Marko Marulić, нар. 18 жніўня 1450), нацыянальны харвацкі паэт і хрысціянскі гуманіст. Увёў ва ўжытак слова “псіхалогія”. Пісаў на трох мовах: па-лацінску, па-харвацку і на народнай лаціне.
Памёр Кабаясі Іса (яп. 小林一茶, нар. 15 чэрвеня 1763), японскі паэт, майстар хайку. Ва ўзросце 13 гадоў з'ехаў у Эда (цяперашні Токіа) на заробкі. У 25 гадоў пачаў вывучаць паэзію пад кіраўніцтвам Мідзагуці Самару і Ніракуана Кабаясі Ціку-а ў школе Кацусіка. У 51 год Іса пасля доўгіх падарожжаў вярнуўся ў родныя мясціны. Пяру паэта належыць больш за 20 тысяч вершаў і велізарная колькасць малюнкаў хайга. Найбольш вядомыя апублікаваныя зборнікі яго твораў — “Дзённік смерці майго бацькі” і “Мая вясна”.
Нарадзіўся Рудальф Крыстаф Эйкен (ням. Rudolf Christoph Eucken, памёр 15 верасня 1926), нямецкі пісьменнік і філосаф. Стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1908 годзе “за сур’ёзныя пошукі ісціны, усёпранікальную сілу думкі, шырокі кругагляд, выразнасць і пераканаўчасць, з якой ён адстойваў і развіваў ідэалістычную філасофію”.
Нарадзіўся Фрыдрых Дзюрэнмат (ням. Friedrich Dürrenmatt, памёр 14 снежня 1990), швейцарскі празаік і драматург, адзін з майстроў псіхалагічнага дэтэктыву. Найбольш вядомыя яго творы — раманы “Суддзя і яго кат”, “Юстыцыя”, п’есы “Сляпы”. “Ромул Вялікі”, “Візіт старой дамы”, “Фізікі” і інш. Васіль Сёмуха пераклаў на беларускую мову раманы Ф. Дзюрэнмата “Юстыцыя” і “Аварыя”, а Лявон Баршчэўскі — п'есу “Партрэт планеты”.
Нарадзіўся Умбэрта Эка (іт. Umberto Eco), італьянскі навуковец-філосаф, гісторык-медыевіст, пісьменнік і літаратурны крытык. Найбольш знакамітыя яго творы — раманы “Імя ружы”, “Ківач Фуко”, “Востраў напярэдадні”, “Баўдаліна”, навукова-папулярныя творы “Паэтыка Джойса”, “Адкрыты твор”, “Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі”, “Як напісаць дыпломную працу” і інш.
Нарадзіўся Нгугі Ва Тхіонга (кікую Ngũgĩ wa Thiong'o), кенійскі празаік і драматург. Піша па-ангельску і на мове кікую. У 2009 годзе быў намінаваны на “Букер” за сукупнасць створанага. У 2010 годзе разглядаўся як адзін з найбольш верагодных кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Нарадзіўся Тэрэнсі Мош (гішп. Terenci Moix, памёр 2 красавіка 2003), каталонскі пісьменнік, журналіст, адзін з яскравых прадстаўнікоў нацыянальнай слоўнасці.
Памёр Андрэй Платонаў (руск. Андрей Платонов, сапр. Андрэй Кліментаў; нар. 28 верасня 1899), рускі пісьменнік, адзін з найбольш самабытных па стылі і мове рускіх літаратараў першай паловы ХХ стагоддзя. Самыя вядомыя яго творы — раман “Чэвенгур”, аповесць “Катлаван” і інш.
Памёр Іван Чыгрынаў (нар. 21 снежня 1934), беларускі празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979) за раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як суаўтар сцэнару тэлефільма “Руіны страляюць…”. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў “Птушкі ляцяць на волю” (1965), “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973), “Ці бываюць у выраі ластаўкі?” (1983), “Апраўданне крыві” (1977), “Свае і чужыя” (1984), “Не ўсе мы згінем” (1996), п'есаў “Дзівак з Ганчарнай вуліцы” (1986), “Следчая справа Вашчылы” (1988), “Чалавек з мядзведжым тварам” (1988), “Звон — не малітва” (1988), “Толькі мёртвыя не вяртаюцца” (1989), “Ігракі” (1989), “Прымак” (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі “Новае ў жыцці, новае ў літаратуры” (1983), “Паміж сонцам і месяцам” (1994).