№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 9 лютага

  • 1783

    Нарадзіўся Васіль Жукоўскі (руск. Василий Жуковский, памёр 24 красавіка 1852), рускі паэт, заснавальнік рамантызму ў рускай паэзіі, перакладчык, крытык. Аўтар словаў першага афіцыйнага гімна Расійскай імперыі “Молитва русских”. Гэта быў пераклад тэксту ангельскага гімна “God save the King”. Музыка была таксама пазычаная ў ангельскага гімна. Сярод іншага перакладаў – “Адысея” Гамэра, часткі “Махабхараты”, нямецкія балады і інш.

  • 1803

    Памёр Жан-Франсуа Сэн-Ламбэр (фр. Jean-François de Saint-Lambert, нар. 26 снежня 1716), французскі паэт і філосаф эпохі Адраджэння, сябра Французскай акадэміі. Служыў пра двары польскага караля Станіслава Ляшчынскага, удзельнічаў у Сямігадовай вайне. Самая знакамітая паэма Сэн-Ламбэра “Поры году” (Les saisons, 1769) лічылася многімі сучаснікамі шэдэўрам апісальнай паэзіі. Вальтэр напісаў пра яе: “Гэта адзіная праца нашага стагоддзя, якая ўвойдзе ў гісторыю”.

  • 1852

    У Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля паводле п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія”.

  • 1857

    Памёр Дыянісіяс Саламос (грэцк. Διονύσιος Σολωμός, нар. 8 красавіка 1798), грэцкі паэт, аўтар “Гімна свабодзе” (1823), які зрабіўся нацыянальным гімнам Грэцыі (з 1869).

  • 1867

    Нарадзіўся Нацумэ Кіноскэ (яп. 夏目金之助, памёр 9 снежня 1916), больш вядомы пад псеўданімам Нацумэ Сасэкі (яп. 夏目 漱石), японскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў сучаснай японскай літаратуры. Найбольш вядомы сваімі раманамі “Сансіра” (三四郎, 1908), “Ботчан” (坊っちゃん, 1906), “Я кот” (吾輩は猫である, 1905) і незавершанай працай “Святло і Цемра” (明暗). Ён быў даследчыкам брытанскай літаратуры і аўтарам хайку, а таксама вершаў і казак у кітайскім стылі. З 1984 да 2004 яго партрэт быў на японскай банкноце 1000 ен.

  • 1874

    Нарадзілася Эмі Лоўэл (анг. Amy Lawrence Lowell, памерла 12 траўня 1925), амерыканская паэтка, выдавец і літаратурны крытык, якая працавала ў кірунку імажызму. Пасмяротна (1926) уганараваная Пуліцэраўскай прэміяй. Пасля яе смерці яе вершы перыядычна траплялі ў паэтычныя анталогіі, аднак асоба і творчасць Эмі Лоўэл збольшага былі практычна забытыя. Паэтку адкрылі наноў толькі ў 70-я гады ХХ стагоддзя падчас ажыўлення жаночага руху і гендэрных даследаванняў. На беларускую мову вершы Эмі Лоўэл перакладала Юля Цімафеева.

  • 1881

    Памёр Фёдар Дастаеўскі (рус. Фёдор Достоевский, нар. 11 лістапада 1821), сусветна вядомы рускі пісьменнік і мысляр. Паходзіць з вялікалітоўскага (беларускага) шляхецкага роду Дастаеўскіх. У Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх. Сярод самых вядомых яго твораў – раманы “Злачынства і пакаранне”, “Браты Карамазавы”, “Д’яблы”, “Падлетак”, “Гулец” і іншыя.

  • 1885

    У Маскве адкрылася першая бясплатная бібліятэка-чытальня імя І. Тургенева.

  • 1930

    Нарадзіўся Валянцін Тарас (памёр 13 лютага 2009), беларускі паэт, крытык і перакладчык. Для тэатра імя Я. Купалы пераклаў п'есы І. Жаміяка “Мсье Амількар” (пастаўленая ў 1983) і “Дракон” Я. Шварца (пастаўленая ў 1988). У яго перакладзе на рускую мову сярод іншага выйшла кніга Г. Г. Маркеса “Восень патрыярха” (з К. Шэрманам, Масква, 1978), прызнаваны за найлепшы нават носьбітамі гішпанскай, апублікаваныя асобныя пераклады вершаў М. Танка, У. Хадыкі, Р. Барадуліна, М. Стральцова, прозы К. Чорнага, Я. Брыля, В. Быкава, М. Стральцова і інш. Найлепшыя пераклады беларускай паэзіі змешчаныя ў зборніку “Запах мёда” (1986).

  • 1931

    Нарадзіўся Томас Бернхард (ням. Thomas Bernhard, памёр 12 лютага 1989), аўстрыйскі празаік і драматург. Быў хваравітым самотнікам, які не мірыўся з фальшам у асабістых і грамадскіх стасунках, сваёй жорсткай крытыкай усіх інстытутаў аўстрыйскага грамадства набыў у краіне рэпутацыю “ачарняльніка” і публічнага скандаліста. У тэстаменце забараніў публікацыю і пастаноўку ўласных твораў у Аўстрыі.