Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Камілу Каштэлу Бранку (парт. Camilo Ferreira Botelho Castelo-Branco; памёр 1 чэрвеня 1890), партугальскі пісьменнік. Быў вельмі пладавіты, напісаў больш за 260 кніг і стаў першым партугальскім аўтарам, які зарабляў на жыццё сваёй творчасцю. Большасць твораў напісана ў духу рамантызму, але з часам Камілу схіляецца у бок рэалізму. З рамантычных раманаў найбольш вядомыя “Лісабонскія таямніцы” (Misterios de Lisboa, 1854) і “Згубнае каханне” (Amor de perdição, 1862). Да рэалістычных твораў адносяць “Апавяданні пра правінцыю Мінью”, раманы “Эўсэбію Макарыю” (Eusébio Macário, 1879) і “Бразільянка з Празіньша” (A Brasileira de Prazins, 1882). За ўнёсак у партугальскую літаратуру кароль даў яму тытул віконта, а калі па стане здароўя Камілу ўжо не мог пісаць, парламент прызначыў яму пенсію. Аслепнуўшы, пісьменнік скончыў жыццё самагубствам.
Нарадзіўся Сюлі-Прудом (фр. Sully-Prudhomme, сапр. Рэнэ Франсуа Арман Прудом; памёр 7 верасня 1907), французскі паэт, першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1901). У свой час вельмі паважаны як у літаратурных, так і акадэмічных колах, Сюлі-Прудом цяпер малавядомы нават у Францыі. Першы зборнік “Стансы і вершы” (Stances et poèmes, 1865) выклікаў усеагульныя ўхвальныя водгукі. У наступных творах – “Аўгіевы стайні” (Les Ecuries d'Augias, 1866), зборніках “Італьянскія замалёўкі” (Croquis italiens, 1866 – 1868) і “Адзінота” (Les Solitudes, 1869) – гучаць тэмы неўзаемнага кахання, а таксама канфлікту паміж навукай і рэлігіяй. Атрымаўшы адмову ад кузіны, з якой хацеў ажаніцца, паэт на ўсё жыццё застаецца халасцяком. Наступныя значныя творы – зборнік “Марная пяшчота” (Les Vaines tendresses, 1875), а таксама філасофскія паэмы “Справядлівасць” (La Justice, 1878) і “Шчасце” (Le Bonheur, 1888). У “Паэтычным тэстаменце” (Le Testament poétique, 1900) Сюлі-Прудом выступаў у абарону класічнага французскага вершаскладання, супраць свабоднага верша, а таксама крытыкаваў сімвалістаў і дэкадэнтаў.
Нарадзіўся Сэсар Вальеха (гішп. César Abraham Vallejo Mendoza, памёр 15 красавіка 1938), перуанскі паэт, празаік, драматург, журналіст. Нягледзячы на тое, што пры жыцці выйшла толькі тры яго кнігі, лічыцца адным з найвялікшых паэтычных наватараў XX стагоддзя. Першая кніга вершаў “Чорныя геральды” (Los heraldos negros) выйшла ў 1919 годзе, другая – “Асалода” (Trilce) – у 1922 годзе. У 1923 Вальеха пераехаў на сталае жыццё ў Парыж, зблізіўся з французскімі, гішпанскімі і лацінаамерыканскімі сюррэалістамі (Вісэнтэ Ўідобрам, Пабла Нэрудам, Трыстанам Тцара). Захоплены падзеямі гішпанскай грамадзянскай вайны, піша шмат вершаў, якія ўвайшлі ў апошні зборнік “Гішпанія, адвядзі ад мяне чару гэтую” (España, aparta de mí este cáliz, 1937). Беларускамоўныя пераклады твораў паэта, выкананыя Рыгорам Барадуліным, выйшлі кнігай “Чорныя геральды” ў 1993 годзе, якую можна спампаваць на нашым сайце.
Памёр Обры Бёрдслі (анг. Aubrey Vincent Beardsley; нар. 21 жніўня 1872), ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, паэт, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эстэтычнага руху 1890-х гадоў. Не меў прафесійнай мастацкай адукацыі, але дасягнуў поспеху дзякуючы выключнаму таленту. Славу яму прынеслі ілюстрацыі да рамана сэра Томаса Мэлары “Смерць Артура”, створаныя ў 1982 г. Таксама былі высока ацэненыя яго ілюстрацыі да “Саламеі” Оскара Ўайлда (1983). Літаратурная спадчына Обры Бёрдслі невялікая – няскончаная аповесць “Венера і Тангёйзэр” (Under Hill), упершыню надрукаваная ў часопісе “Савой” (1896) і ілюстраваная аўтарам, некалькі вершаў і ўрыўкаў, а таксама лісты.
Нарадзіўся Франсіска Аяла (гішп. Francisco Ayala García-Duarte; памёр 3 лістапада 2009), гішпанскі пісьменнік, перакладчык, сацыёлаг. Лаўрэат некалькіх нацыянальных прэмій, сярод якіх прэмія Мігеля дэ Сервантэса (1991). Неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. Адзін з самых вядомых яго твораў – раман-прыпавесць “Зачараваны” (1944), які часта параўноўваюць з прозай Кафкі і які высока ацаніў Борхес, уключыўшы яго ў сваю “Асабістую бібліятэку”. Аяла быў апошнім прадстаўніком культурнага руху Пакалення 1927 году. Памёр у 103 гады.
Памерла Сельма Лагерлёф (шведск. Selma Ottilia Lovisa Lagerlöf; нар. 20 лістапада 1858), шведская пісьменніца і першая жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1909). У свеце яе найбольш ведаюць па дзіцячай казачнай кнізе “Падарожжа Нільса з дзікімі гусямі” (Nils Holgerssons underbara resa genom Sverige, 1906 – 1907), якая апісвае падарожжа хлопчыка на спіне птушкі праз усю Швецыю. Кніга была перакладзеная на многія мовы. Сярод іншых вядомых твораў – раманы “Ерусалім” (Jerusalem, 1901 – 1902), “Выгнаннік” (Bannlyst, 1918), “Імператар Партугаліі” (Kejsarn av Portugallien, 1914), трылогія пра сям’ю Лёвеншольдаў. Падчас Другой сусветнай вайны пісьменніца дапамагала нямецкім літаратарам ратавацца ад нацысцкага пераследу, а таксама ахвяравала свой нобелеўскі медаль Фонду дапамогі Фінляндыі, які быў заснаваны падчас савецка-фінскай вайны. Пазней медаль быў вернуты пісьменніцы. На беларускую мову апавяданне Лагерлёф “Партрэт маці” пераклала Алеся Башарымава.