Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Арнольд Хаўбракен (нід. Arnold Houbraken, памёр 14 кастрычніка 1719), нідэрландскі мастак і пісьменнік, цяпер больш за ўсё вядомы дзякуючы сваім біяграфіям мастакоў Залатога стагоддзя Нідэрландаў. Сярод 500 напісаных ім біяграфіяў – жыццяпісы Пітэра Рубенса, Рэмбранта, Антонія ван Дэйка і інш.
Памёр Канстантэйн Хёйгенс (нід. Constantijn Huygens, нар. 4 верасня 1596), нідэрландскі паэт, навуковец і кампазітар Залатога стагоддзя Нідэрландаў, бацька матэматыка Хрысціяна Хёйгенса (які больш вядомы пад прозвішчам згодна з іншай транслітарацыяй – Гюйгенс). І ў літаратуры, і ў музыцы быў творцам-універсалам: пісаў вершы на нідэрландскай, лацінскай, ангельскай, нямецкай, французскай, італьянскай і гішпанскай мовах, граў на лютні, гітары, віёле да гамба, клавесіне і інш. і для ўсіх гэтых інструментаў пісаў музыку. Паводле словаў самога Хёйгенса, літаратурай ён займаўся толькі ў рэдкія вольныя хвіліны.
Нарадзіўся Максім Горкі (руск. Максим Горький, сапр. Аляксей Пяшкоў; памёр 18 чэрвеня 1936), рускі савецкі пісьменнік, празаік, драматург, грамадскі дзеяч. Заснаваў шэраг часопісаў, кніжных серый, у т.л. “Жизнь замечательных людей”, “Библиотека поэта” і інш. Ініцыятар І з'езду (1934) і першы старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў. Найбольш вядомыя з яго твораў: аўтабіяграфічная трылогія “Дзяцінства” (1913—1914), “У людзях” (1916), “Мае ўніверсітэты” (1923); раман “Справа Артамонавых” (1925), п'есы “На дне” (1902), “Васа Жалязнова” (1910, 2-я рэд. 1936) “Ягор Булычоў і іншыя” (паст. 1932). Апошні твор — няскончаны раман-эпапея “Жыццё Кліма Самгіна”. М. Горкі першым з рускіх пісьменнікаў звярнуў увагу на беларускую літаратуру, даў высокую ацэнку творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Пераклаў на рускую верш Я. Купалы “А хто там ідзе?”, назваў яго нацыянальным гімнам беларусаў. На беларускую мову творы М. Горкага перакладалі Т. Гардзялкоўская, К. Чорны, М. Гарэцкі, Э. Самуйлёнак, П. Глебка, К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, Я. Брыль, Э. Агняцвет, З. Астапенка, С. Баранавых, В. Вітка, Ю. Гаўрук, А. 3арыцкі, М. Лобан, М. Машара, Я. Скрыган, Т. Хадкевіч, У. Хадыка, А. Якімовіч.
Нарадзіўся Дзімча Дэбелянаў (балг. Димчо Дебелянов, памёр 2 кастрычніка 1916), балгарскі паэт. Друкаваць вершы пачаў з 1906 году. У 1912-м пайшоў на Балканскую вайну; хутка пачалася і Першая сусветная вайна, у якой паэт і загінуў, такім чынам толькі пачаўшы літаратурную кар’еру. Пасля смерці Дэбелянава сябры сабралі яго вершы, напісаныя збольшага ў рэчышчы сімвалізму, і выдалі двухтомную анталогію. Вершы Дэбелянава на беларускую мову перакладаў В. Сахарчук.
Нарадзіўся Багуміл Грабал (чэш. Bohumil Hrabal, пам. 3 лютага 1997), чэшскі пісьменнік, намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры 1994 году і лаўрэат “Оскара” за сцэнар да фільма “Цягнік пад уважлівым наглядам” (1967). Хаця ў маладосці Грабал пісаў вершы, знакамітым ён зрабіўся толькі на чацвертым дзясятку дзякуючы прозе; многія значныя яго творы, напрыклад, раман “Я абслугоўваў ангельскага караля” (Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазней. Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы з пятага паверха. Існуюць версіі, паводле якіх ён скончыў жыццё самагубствам. Ян Максімюк пераклаў на беларускую мову “Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных”.
Памерла Кэтрын Лі Бэйтс (анг. Katharine Lee Bates, нар. 12 жніўня 1859), амерыканская паэтка і выкладчыца, аўтарка некалькіх тамоў паэзіі, у тым ліку знакамітага верша “Прыўкрасная Амерыка” (America the Beautiful), што зрабіўся другім, неафіцыйным гімнам ЗША. Пісьменніца таксама папулярызавала такога персанажа, як місіс Санта-Клаўс у сваім вершы “Цётухна Санта-Клаўс на санках” (Goody Santa Claus on a Sleigh Ride).
Нарадзіўся Кастусь Цвірка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, краязнаўца, этнограф, фалькларыст, кандыдат гістарычных навук. Аўтар зборнікаў паэзіі “Такія сэрцы ў нас” (1959), “Бягуць раўчукі” (1962), “Чарназём” (1967), “Каласы” (1975), “Сцежка дадому” (1980), “Хат вячысты дар” (1982), “Лодка долі тваёй” (1988, кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці “вясковага лірніка”» (1975), дзіцячых кніг “Як Алесь згубіўся ў лесе” (1986), “Добрыя суседзі” (1988) і інш. Перакладае на беларускую польскамоўныя творы выхадцаў з Беларусі, а таксама творы з ангельскай, грузінскай, рускай і ўкраінскай моваў (“Дзяды” А. Міцкевіча, вершы М. Рукевіча, Я. Чачота, А. Ходзькі, А. Э. Адынца, Т. Зана, К. Каладзэ, С. Р. Дабравольскага і інш.).
Нарадзіўся Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнаўца, паэт і перакладчык. Аўтар кніг “Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні” (1983), “Вяшчун славы і волі” (1989), “Крыніцы памяці” (1990). Укладальнік зборнікаў твораў В. Каратынскага (1981) і Я. Лучыны (1988). З польскай на беларускую пераклаў вершы Я. Купалы, асобныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Я. Лучыны, А. Э. Адынца, Я. Аношкі, Я. Баршчэўскага, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма, Р. Дабравольскага, Б. Драздоўскага і інш.
Памерла Вірджынія Вулф (анг. Virginia Woolf, нар. 25 снежня 1882), ангельская пісьменніца і літаратурны крытык групы Блумсберы, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў ангельскага мадэрнізму. Найбольш вядомыя творы Вулф – раманы “Місіс Дэлаўэй” (Mrs. Dalloway, 1925), “На маяк” (To the Lighthouse, 1927), “Арланда” (Orlando: A Biography, 1928) і эсэ “Свой пакой” (A Room of One's Own, 1929), адкуль узяты вядомы афарызм пісьменніцы: “У кожнай жанчыны, калі яна збіраецца пісаць, мусяць быць сродкі і свой пакой”. Творы Вулф лічацца класічнымі творамі “плыні свядомасці”. На беларускую мову асобныя апавяданні В. Вулф перакладалі В. Калацкая, Г. Ражанцова, Г. Янкута.
Нарадзіўся Валтэр ван дэн Брук (нід. Walter van den Broeck), фламандскі празаік і драматург. Першыя раманы Ван дэн Брука мелі аўтабіяграфічны характар, першая пастаўленая п’еса “Агародніна з Балена” (Groenten uit Balen) расказвала пра рэальныя падзеі, што адбыліся ў Кемпене. Слава прыйшла да пісьменніка пасля выхаду ў свет рамана “Ліст да Бадуэна” (Brief aan Boudewijn, 1980).
Памёр Мігель Эрнандэс (гішп. Miguel Hernández, нар. 30 верасня 1910), гішпанскі паэт і драматург. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі, вучыўся сам па кнігах, у асноўным па вершах гішпанскіх паэтаў Залатога стагоддзя. У 1934 годзе, прыехаўшы ў Мадрыд, пазнаёміўся з Паблам Нэрудам, Федэрыкам Гарсія Лоркам і іншымі дзеячамі культуры, удзельнічаў у Міжнародным кангрэсе пісьменнікаў супраць фашызму (1937). Калі Эрнандэс у 1939 годзе спрабаваў эміграваць у Партугалію, яго затрымала паліцыя; пісьменніка прысудзілі да смяротнага пакарання, але пад ціскам грамадскасці прысуд замянілі на пажыццёвае зняволенне. Праз два гады паэт памёр у турме ад туберкулёзу. На 50-годдзе Эрнандэса (1992) у Гішпаніі выдалі двухтомны збор яго твораў, куды ўвайшлі таксама лісты паэта.
Нарадзілася Марыя Мартысевіч, беларуская паэтка, пісьменніца, журналістка і перакладчыца. Эсэ і пераклады М. Мартысевіч друкаваліся ў многіх літаратурных выданнях. У 2008 годзе выйшла яе эсэ ў прозе і вершах “Цмокі лятуць на нераст”. У перакладзе М. Мартысевіч з чэшскай выйшлі раман Антаніна Баяі “Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі” (Мн., Логвінаў, 2008), раман Яраслава Рудзіша “Неба пад Берлінам” (Мн., Логвінаў, 2008). Больш падрабязна пра М. Мартысевіч можна паглядзець тут.
Памёр Марк Шагал (ідыш מאַרק שאַגאַל, фр. Marc Chagall, нар. 6 ліпеня 1887), беларускі і французскі мастак габрэйскага паходжання. Цягам усяго жыцця друкаваў вершы, публіцыстычныя эсэ і мемуарыстыку на ідышы, многія яго творы перакладаліся на іўрыт, рускую, ангельскую і французскую мовы. На беларускую мову вершы Шагала пераклаў Р. Барадулін разам з Л. Бярынскім: М. Шагал “Паэзія” (1989).
Памёр Эжэн Ёнэско (рум. Eugen Ionescu, фр. Eugène Ionesco; нар. 26 лістапада 1909), французскі драматург румынскага паходжання, адзін з галоўных прадстаўнікоў тэатра абсурду. Вывучаў французскую мову і літаратуру ў Бухарэсцкім універсітэце. Абараніў у Сарбоне дысертацыю на тэму “Матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера”. Сітуацыі, характары і дыялогі яго п'есаў — хутчэй вобразы і асацыяцыі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова з дапамогай парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых слоўных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў. Тыповы прыём — нагрувашчанне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць актораў; рэчы набывюць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы. У “трагедыі мовы” “Лысая спявачка” (La cantatrice chauve, 1950), перакладзенай на беларускую мову З. Коласам, малюецца звар’яцелы свет, “крах рэальнасці”.