Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Людвік Ёган Цік (ням. Ludwig Johann Tieck, нар. 31 траўня 1773), нямецкі паэт, празаік, драматург, перакладчык. Перакладамі драмаў Шэкспіра Цік займаўся сумесна з Аўгустам Шлегелем і лічыў, што пераклады неабходныя для стварэння новага мастацтва. Апроч гэтага, перакладаў “Дон Кіхота” Сервантэса. Напісаў шэраг працаў пра тэатр і драматургію.
Нарадзіўся Юхан Борген (нарв. Johan Collett Müller Borgen, памёр 16 кастрычніка 1979), нарвежскі пісьменнік, журналіст, крытык. У п’есах, напісаных у 1930-я гг., паказаў сябе майстрам псіхалагічнага аналізу. Раман “Я” (Jeg, 1959) прысвечаны метаду фрэйдысцкага псіхааналізу. Найбольш вядомая яго трылогія з раманаў “Маленькі лорд” (Lillelord, 1955), “Цёмныя воды” (De merke kilder, 1956) і “Цяпер яму не ўцячы” (Vi har ham na, 1957).
Дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчаная беларуская.
Нарадзілася Харпер Лі (анг. Nelle Harper Lee), амерыканская пісьменніца, вядомая дзякуючы раману “Забіць перасмешніка” (To Kill a Mockingbird, 1960), які адразу пасля выхаду зрабіўся бэстсэлерам і ў тым жа годзе атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. У аснову рамана леглі ўражанні ад Скотсбарскай справы, якая пачалася ў красавіку 1931 году, калі дзевяцёх чарнаскурых ледзь не пакаралі смерцю за згвалтаванне, нягледзячы на медыцынскія дадзеныя, якія абвяргалі злачынства. Праз некалькі гадоў абвінавачанне было знятае. Паводле апытання, праведзенага “Бібліятэчным часопісам” у ЗША ў 1999 годзе, раман быў названы найлепшай кнігай стагоддзя.
Памёр Ільдэфонс Бобіч (псеўд. Пётра Просты; нар 10 студзеня 1890), беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла, празаік, драматург. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі “Беларус” і “Крыніца”.
Памерла Катры Вала (фінск. Katri Vala, сапр. Карын Аліса Вадэнстром; нар. 11 верасня 1901), адна з самых вядомых паэтак Фінляндыі. Як мадэрнізатарку фінскай паэзіі яе часта параўноўваюць са шведскай паэткай Эдыт Сёдэргран. Пісаць вершы пачала ў 11 гадоў. Раннія творы Катры Вала друкаваліся ў 1920-х гадах у перыядычным выданні Nuori Voima. У гэты час яна выдала першы зборнік вершаў “Далёкі сад” (Kaukainen puutarha, 1924). У 1928 годзе захварэла на туберкулёз, ад якога так ніколі канчаткова не паправілася. У 1930 годзе паэтка выйшла замуж за Армаса Хейкеля. У гады Вялікай дэпрэсіі Вала падпрацоўвала, пішучы для часопісаў і перакладаючы на фінскую мову шведскую паэзію, а таксама творы Генрыха Гайнэ, Бертальта Брэхта, некаторых кітайскіх паэтаў. Другая кнігі Катры Вала “Сінія дзверы” (Sininen ovi, 1926) уяўляла сабой панегірык каханню і жыццю. У пачатку 1930-х гадоў паэтка працавала крытыкам у часопісе Tulenkantajat (“Носьбіты агню”), дзе друкавала агляды і рэцэнзіі пад псеўданімам Пека (Pecka), часта крытыкуючы нацызм і расізм Трэцяга Рэйху, а таксама мілітарызм, і насміхаючыся з такой значнай асобы ў літаратуры, як Міка Валтары. Апошні зборнік вершаў Вала “Роднае гняздо гарыць” (Pesäpuu palaa) выйшаў у 1942 годзе. На беларускую мову вершы Вала перакладаў Якуб Лапатка.
Нарадзіўся Тэры Пратчэт (анг. Terry Pratchett), ён жа сэр Тэрэнс Дэвід Джон Пратчэт, папулярны ангельскі пісьменнік. Самы вядомы твор Пратчэта — сатырычны фэнтэзійны цыкл “Плоскі свет” (Discworld). Паводле статыстыкі, ў 1990-я гады Пратчэт быў самым чытаным пісьменнікам Вялікабрытаніі — яго кніг толькі ў цвёрдай вокладцы прададзена больш, чым усіх кніг любога іншага жывога пісьменніка. Паводле некаторых падлікаў, яго кнігі складаюць каля 1% усіх кніг, што прадаліся ў Вялікабрытаніі, а агульны іх тыраж (лічачы пераклады) — 40 мільёнаў. У спіс 200 найлепшых кніг паводле версіі ВВС трапіла 15 раманаў Пратчэта.
Нарадзілася Валянціна Аксак, беларуская паэтка, аўтарка зборнікаў паэзіі “Цвінтар” (1992), “Капліца” (1994), “Антычны дождж” (1999), “Віно з Каліфорніі” (2003), “Ружоўніца” (2008).