№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 12 траўня

  • 1664

    Адбылася прэм’ера камедыі Мальера “Тарцюф” у Версалі.

  • 1770

    Памёр Джон Драйдэн (анг. John Dryden, нар. 19 жніўня 1631), ангельскі паэт, драматург і крытык. Драйдэн зрабіў александрыйскі верш асноўным памерам тагачаснай ангельскай паэзіі і больш за ўсіх паўплываў на замацаванне ў ангельскай паэзіі эстэтыкі класіцызму. Яго ўплыў на сучаснікаў быў такі моцны, што перыяд з 1660 па 1700 у ангельскай літаратуры прынята называць “векам Драйдэна”.

  • 1812

    Нарадзіўся Эдвард Лір (анг. Edward Lear, памёр 29 студзеня 1888), ангельскі паэт, мастак. Ужо сама назва першага твора пісьменніка, “Ілюстрацыі сям’і Псітацыдаў, альбо Папугаяў” (Illustrations of the Family of Psittacidae, or Parrots, 1830) сведчыць пра характар яго творчасці. Нядзіўна, што “Кніга нонсэнсу” (існуюць розныя варыянты перакладу гэтага твора, анг. A Book of Nonsense) натхняла Льюіса Кэрала, сюррэалістаў, Данііла Хармса і абэрыутаў. Лімерыкі Эдварда Ліра на беларускую мову перакладалі Марыя Мартысевіч, Макс Шчур.

  • 1828

    Нарадзіўся Дантэ Габрыэль Расэці (анг. Dante Gabriel Rossetti, памёр 9 красавіка 1882), ангельскі пісьменнік, перакладчык і мастак. Разам з мастакамі Хантам і Міле заснаваў Брацтва прэрафаэлітаў. Калі праз два гады пасля жаніцьбы яго жонка, паэтка Элізабэт Сідал, памерла, Расэці пахаваў разам з ёй рукапісы многіх яе твораў, аднак праз некаторы час дазволіў іх выкапаць, і ў 1870 годзе з’явілася першае выданне яго твораў. Самай знакамітай карціне Расэці “Beata Beatrix” прысвечаны верш Мікалая Гумілёва “Музы, рыдать перастаньте”; верш утрымлівае адсылку да двух санэтаў Расэці.

  • 1859

    Памёр Сяргей Аксакаў (руск. Сергей Аксаков, нар. 1 кастрычніка 1791), рускі пісьменнік, дзяржаўны чыноўнік, літаратурны і тэатральны крытык, лепідаптэролаг. Бацька рускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў: Канстанціна, Івана і Веры Аксакавых. Маскоўскі цэнзар, сябра М. Гогаля. Найбольш вядомыя яго літаратурныя творы — мемуары “Сячмейная хроніка” і “Нататкі пра рыбалку і паляванне”.

  • 1899

    Нарадзіўся Марыс Карэм (фр. Maurice Carême, памёр 13 студзеня 1978), адзін з найбуйнейшых бельгійскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Пісаў па-французску, выдаў каля 60 зборнікаў вершаў. У 1972 годзе ў Парыжы ён быў абвешчаны каралём паэтаў. Яго вершы перакладзеныя больш чым на сто моваў. На беларускую Карэма перакладалі Андрэй Хадановіч і Эдзі Агняцвет.

  • 1907

    Памёр Жарыс-Карл Гюісманс (фр. Joris-Karl Huysmans, нар. 5 лютага 1848), французскі пісьменнік і мастацкі крытык, першы прэзідэнт Ганкураўскай акадэміі (з 1900). Усё жыццё праслужыў чыноўнікам у Міністэрстве ўнутраных справаў. У 1870-х — 1880-х гадах пісаў у рэчышчы натуралістычнай школы (раманы “Марта” (1876), “Сёстры Ватар” (1879) і інш.). Напісаны ў 1884 годзе раман Гюісманса “Наадварот” (À rebours) лічыцца маніфестам еўрапейскага дэкадансу ХІХ стагоддзя. У Беларусі па творчай эвалюцыі Гюісманса абараніў кандыдацкую дысертацыю Мікола Шакель.

  • 1925

    Памерла Эмі Лоўэл (анг. Amy Lawrence Lowell, нар. 9 лютага 1874), амерыканская паэтка, выдавец і літаратурны крытык, якая працавала ў кірунку імажызму. Пасмяротна (1926) уганараваная Пуліцэраўскай прэміяй. Пасля яе смерці яе вершы перыядычна траплялі ў паэтычныя анталогіі, аднак асоба і творчасць Эмі Лоўэл збольшага былі практычна забытыя. Паэтку адкрылі наноў толькі ў 70-я гады ХХ стагоддзя падчас ажыўлення жаночага руху і гендэрных даследаванняў. На беларускую мову вершы Эмі Лоўэл перакладала Юля Цімафеева.

  • 1970

    Памерла Нэлі Закс (ням. Nelly Sachs, нар. 10 снежня 1891), нямецкая паэтка, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1966, разам з Шмуэлем Агнонам) ― “за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраіля і яго народа”. З 15 гадоў захаплялася творчасцю Сельмы Лагерлёф. Пачала з ёй ліставанне, якое доўжылася амаль 35 гадоў. У 18 пачала пісаць вершы, адзін з якіх ухваліў і надрукаваў Штэфан Цвайг. Да 1938 час ад часу друкавала сваю паэзію ў перыёдыцы. У 1940, дзякуючы Сельме Лагерлёф, Нэлі Закс атрымала шведскую візу і з’ехала з Германіі. У Швецыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс габрэяў.

  • 1992

    Памёр Нікас Гатсас (грэцк. Νίκος Γκάτσος, нар. 8 снежня 1911), грэцкі паэт і перакладчык. У 1943 годзе Aetos апублікаваў ягоную паэму Amorgos, у якой адчуваецца спалучэнне сюррэалізму з традыцыйнымі грэцкімі матывамі народнай паэзіі. Самыя знакамітыя яго вершы ― Elegeio (1946), “Рыцар і смерць” (Ο ιππότης κι ο θάνατος, 1947) і “Песня старых часоў” (Τραγούδι του παλιού καιρού, 1963), прысвечаныя Ёргасу Сеферысу. Перакладаў творы Ф. Г. Лоркі, А. Стрындберга, Ю. О’Ніла.