Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Іван Пушчын (руск. Иван Пущин, памёр 15 красавіка 1859), рускі паэт, мемуарыст, дзекабрыст, ліцэйскі сябра А. Пушкіна, аўтар “Нататак пра Пушкіна”. Менавіта да яго звяртаўся Пушкін у радках “Мой первый друг, мой друг бесценный...”
Нарадзіўся Лаймэн Фрэнк Баўм (анг. Lyman Frank Baum, памёр 6 траўня 1919), амерыканскі пісьменнік, аўтар шэрагу казачных аповесцяў пра краіну Оз. Кнігі Баўма неаднаразова экранізаваліся і ставіліся на сцэне; у 1985 годзе “Ўолт Дыснэй” выпусціў неафіцыйны сіквэл “Чараўніка з краіны Оз” — “Вяртанне ў краіну Оз”. Параўноўваючы казкі Баўма і Кэрала, амерыканскі фантаст Рэй Брэдберы неяк адзначыў, што творы першага — гэта “суцэльныя салодкія булачкі, мёд і летнія канікулы” і што кэралаўская Краіна Цудаў у параўнанні з краінай Оз — “астылая каша, арыфметыка ў шэсць гадзінаў раніцы, абліванне ледзяной вадой і доўгае сядзенне за партай”.
Нарадзіўся Уладзіслаў Галубок (памёр 28 верасня 1937), беларускі драматург, актор і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся “Трупа Галубка”. Вандроўны тэатр пабываў са сваімі спектаклямі ў самых розных кутках Беларусі. Галубок адначасова выконваў абавязкі мастака-дэкаратара, музыкі-выканаўцы і рэжысёра. Аснову рэпертуару складалі яго п’есы “Пан Сурынта”, “Ганка”, “Плытагоны”, “Пінская Мадонна”, “Васіль Хмель”.
Памерла Эмілі Дыкінсан (анг. Emily Elizabeth Dickinson, нар. 10 снежня 1830), амерыканская паэтка. Большую частку жыцця Дыкінсан пражыла ў невядомасці, амаль нікуды не выязджаючы (а ў канцы жыцця — нават амаль ні з кім не сустракаючыся), але актыўна лістуючыся з сябрамі. Некаторых з іх яна бачыла ўсяго некалькі разоў; тым, хто не ведаў, як яна выглядае, яна часам давала незвычайныя апісанні сябе: “Я маленькая, як птушачка, мае валасы непаслухмяныя, як калючкі на каштанах, а мае вочы падобныя да херасу, які госці пакідаюць на донцы шклянкі”. На беларускую мову вершы Дыкінсан перакладалі Андрэй Хадановіч і Р. Барадулін(“Дзеяслоў”, № 20).
Нарадзілася Кэтрын Эн Портэр (анг. Katherine Anne Porter, нар. 15 траўня 1890), амерыканская пісьменніца, журналістка, грамадскі дзеяч. Найбольш вядомая дзякуючы раману “Карабель дурняў” (Ship of Fools, 1962), які стаў бэстсэлерам. Таксама ўганараваны Пулітцэраўскай прэміяй (1966) і Нацыянальнай кніжнай прэміяй ЗША яе “Зборнік апавяданняў Кэтрын Эн Портэр” (The Collected Stories of Katherine Anne Porter, 1965).
Нарадзіўся Міхаіл Булгакаў (руск. Михаил Булгаков, памёр 10 сакавіка 1940), рускі празаік, драматург і тэатральны рэжысёр. Аўтар раманаў, аповесцяў, апавяданняў, фельетонаў, п'есаў, інсцэніровак, кінасцэнароў і оперных лібрэта. П'есу “Дні Турбіных” упадабаў Сталін, хаця і заўважаў: “Дні Турбіных” — антысавецкая штука, і Булгакаў не наш”. Адначасова ў савецкай прэсе адбываецца інтэнсіўная і рэзкая крытыка творчасці Булгакава. Паводле ягоных уласных падлікаў, за 10 гадоў з'явілася 298 адмоўных рэцэнзій і 3 станоўчыя. З 1939 году ў яго абвастраецца хвароба, і апошні варыянт рамана “Майстар і Маргарыта” ён надыктоўвае жонцы. На магіле Булгакава ўсталяваны камень, які раней ляжаў на магіле Гогаля. На беларускую мову раман “Майстар і Маргарыта” пераклаў А. Жук (1994, серыя “Скарбы сусветнай літаратуры”).
Нарадзіўся Барыс Сачанка (памёр 5 ліпеня 1994), беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец. Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моваў. Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы “Школьны хлеб” (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) “Аповесць пра майго сябра” (1979), кнігу аповесцяў і апавяданняў І. Андрыча “Трывожны год” (1978), п'есы А. Салынскага “Барабаншчыца” (пастаўленая ў 1978) і А. Галіна “Апошняе спатканне” (пастаўленая ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.
У Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны беларускага грамадска-культурнага асяродку ў Вялікабрытаніі.